28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Kurier: У Пуціна сканчаюцца расейцы

14
Kurier: У Пуціна сканчаюцца расейцы

Усё больш маладых расейцаў хочуць пакінуць краіну.

«Гэта становіцца праблемай для прэзідэнта», - піша аўстрыйскае выданне Kurier (пераклад - inopressa.ru).

«Гэта жыццё пад пастаянным ціскам», - сказаў пісьменнік Сяргей Лебедзеў у інтэрв'ю Kurier, калі некаторы час таму эміграваў з Расеі ў Бэрлін. «Вялікі брат» пачаў сачыць за ім, распавядаў ён; газета, для якой ён пісаў, была забароненая. Потым яго гадзінамі ўтрымлівала паліцыя пры выездзе з Расеі», - перадае журналістка Эвелін Петэрнель.

«Прычына? Яго творы маюць палітычны характар, ён піша пра сталінскі час, пра ГУЛАГ. І ён адкрыта крытыкуе Уладзіміра Пуціна».

«Тое, што перажывае Лебедзеў, наводзіць страх і на многіх іншых. І яны таксама хочуць з'ехаць. Пасля таго, як улетку былі сілавым шляхам падушаныя пратэсты апазіцыі, колькасць ахвочых эміграваць расце няспынна. Паводле апошняга апытання «Левада-Цэнтра», адзінага па-сапраўднаму незалежнага інстытута вывучэння грамадскай думкі ў Расеі, краіну хочуць пакінуць 53% грамадзян ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Расейцы, якія з'ехалі за мяжу, з'яўляюцца сёння трэцяй па велічыні супольнасцю эмігрантаў у свеце, пасля распаду Савецкага Саюза краіну пакінула як мінімум 4,5 млн чалавек», - гаворыцца ў артыкуле.

«Незадаволенасць тым, у якім кірунку развіваецца краіна, расце», - кажа Фелікс Кравацек з бэрлінскага Цэнтра ўсходнееўрапейскіх і міжнародных даследаванняў».

«З аднаго боку, моладзь расчараваная дрэннай эканамічнай сітуацыяй». Акрамя нафтавай і газавай галін існуе мала прывабных і добра аплатных рабочых месцаў», - кажа Кравацек. А будаваць кар'еру ў дзяржаўнай сферы, што высока шанавалася некалькі гадоў таму, «многія маладыя людзі не маюць жадання». Плацяць там дрэнна, пануе карупцыя, прызначэнне на пасады непразрыстае».

«Але больш значную ролю адыгрывае незадаволенасць палітыкай Пуціна. «Давер да прэзідэнта моцна ўпаў», - кажа Кравацек. Калі ў 2014 годзе палітыку Пуціна ўхвалялі 88% грамадзян, то сёння гэта 68% - «нізкі паказчык для дзяржавы з аўтарытарным кіраваннем», адзначае выданне.

«40% тых, хто пакінуў краіну, з'ехалі праз існы палітычны клімат, высветліў аналітычны цэнтр Atlantic Council; траціна людзей эмігравала праз адсутнасць палітычных правоў і свабод. Праблематычна тое, што гэтых людзей не стае эканоміцы: амаль 90% эмігрантаў маюць вышэйшую адукацыю, то бок з'язджае інтэлігенцыя».

«Усё гэта пагражае стаць праблемай для Пуціна. Бо да праблемы адтоку насельніцтва дадаецца і агульная дэмаграфічная праблема: колькасць смерцяў перавышае колькасць нараджэнняў, нараджальнасць стагнуе», - указвае выданне.

«Рэжым супрацьпастаўляе ўсім толькі патрыятычныя адукацыйныя праграмы», - кажа Кравацек. Назіраць гэта можна, напрыклад, 9 траўня, калі «з вялікай пышнасцю ўшаноўваецца ўласная гісторыя».

«У тое, што гэта ўтрымае моладзь, Кравацек не верыць; хутчэй, наадварот. Гэта таксама хутчэй адпужвае і эмігрантаў, бо яны з'ехалі з краіны праз накіраванасць у мінулае палітыкі Пуціна».

«Пры гэтым большасць з іх не хочуць вяртацца. 90% выключаюць такі варыянт, нават калі палітычная сітуацыя зменіцца ў лепшы бок. Яны, у адрозненне ад іншых эмігрантаў, амаль не адпраўляюць на радзіму грошы, кажа Кравацек. «Яны фактычна развіталіся з ёй» , - піша Kurier.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках