27 красавiка 2024, Субота, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Расея - агрэсарка ў дачыненні да Украіны ды іншых краін

7
Анджэй Дуда: Расея - агрэсарка ў дачыненні да Украіны ды іншых краін
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Прэзідэнт Польшчы таксама падкрэсліў, што РФ дэманструе сваю сілу, парушаючы паветраную прастору іншых краін.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Расея з'яўляецца агрэсаркай у дачыненні да Украіны, а таксама вядзе сябе агрэсіўна ў дачыненні да іншых дзяржаў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю штотыднёвіку Sieci, паведамляе «Радыё Польшча».

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў, што Расія дэманструе сваю сілу, парушаючы паветраную прастору іншых дзяржаў.

«Такім чынам, Расея не з'яўляецца краінай, пра якую можна сказаць, што яна заслугоўвае даверу і мірна рэалізуе свае інтарэсы. Мы, наадварот, з'яўляемся абсалютным прыхільнікам захавання міжнароднага права, між тым як Расеяй яно відавочна і свядома парушаецца. Мы неаднаразова выступалі супраць гэтага, абараняючы Украіну ці Грузію. Гэта, вядома, не падабаецца Маскве», - падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Анджэй Дуда дадаў, што Расеі таксама не падабаецца прысутнасць войскаў NATO ў Польшчы.

«Яны, несумненна, умацоўваюць нашу бяспеку, і ва ўмовах расейскай агрэсіі супраць Украіны і супраць краін Балтыі гэта прысутнасць неабходная», - падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках