У Італіі колькасць памерлых ад каранавіруса павялічылася да чатырох
2- 24.02.2020, 12:27
- 12,599
Мужчына памёр у лякарні горада Бергама.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Ansa.
84-гадовы мужчына, які быў шпіталізаваны на мінулым тыдні. Ён быў "паджылым чалавекам з іншымі захворваннямі", растлумачыў прэзідэнт Ламбардыі Атыліё Фантана.
Паводле ягоных слоў, колькасць людзей, заражаных у рэгіёне вырасла да 165. Гэтая лічба ўлічвае, у тым ліку, памерлых ад каранавіруса і людзей, якія вылечыліся і былі выпісаныя са шпіталяў.
У Ламбардыі гэта ўжо трэці смяротны выпадак сярод пацыентаў з каранавірусам. Усе яны былі паджылымі людзьмі і таксама пакутавалі ад іншых сур'ёзных захворванняў.
Нагадаем, урад Італіі абвясціў аб надзвычайных мерах для барацьбы з распаўсюджваннем найбуйнейшай успышкі новага каранавіруса ў Еўропе.
У адпаведнасці з планам, дзесяць невялікіх гарадоў у паўночных рэгіёнах Ламбардыі і Венета былі ізаляваныя. Улады папрасілі блізу 50 000 жыхароў заставацца дома.