26 красавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку запрасілі ў Швэйцарыю толькі як «хакейнага заўзятара»

20
Лукашэнку запрасілі ў Швэйцарыю толькі як «хакейнага заўзятара»
Фото: DPA

Кіраўнік швэйцарскага МЗС прадэманстраваў, як на самай справе ставяцца да беларускага дыктатара ў Еўропе.

Летась Лукашэнка некалькі разоў выхваляўся сваім «аўтарытэтам» у свеце. Аднак гэтыя заявы лёгка аспрэчваліся вывучэннем публікацый у прэсе названых краінаў. Наша краіна фігуруе там як няшчасная аўтарытарная дзяржава, якая можа расстацца са сваім суверэнітэтам, калі на яе як след націсне Уладзімір Пуцін, піша «Салідарнасць».

Пра «аўтарытэт» беларускіх уладаў на міжнароднай арэне можна меркаваць і з паездак Лукашэнкі ў развітыя краіны. Дакладней – з іх адсутнасці.

Санкцыі з кіраўніка Беларусі даўно знялі, але запрашаюць яго ў галоўныя краіны Еўразвязу ў асноўным у якасці масоўкі на ўрачыстыя мерапрыемствы – і Лукашэнка ганарліва адмаўляецца.

Пакуль самым прыкметным візітам кіраўніка Беларусі ў ЕЗ за апошнія гады стала паездка ў Аўстрыю мінулай восенню. Магло здацца, што пасля гэтага адкрыцця «акна ў Еўропу» рушаць услед іншыя запрашэнні – але не.

Чарговы раз нестыкоўка уяўленняў Лукашэнкі пра сваю палітыку і ўяўленні еўрапейскіх краін пра тое самае стала добра прыкметная ў сярэдзіне лютага.

Кіраўнік дзяржавы летуценна зазначыў:

– Часта, калі кажуць пра Беларусь, кажуць, што гэта ўсходняя Швэйцарыя. Я абсалютна не пярэчу супраць такога вызначэння, таму што Швэйцарыя такі спрыяльны статус у свеце заслужыла дзякуючы сваёй палітыцы, нейтралітэту і вельмі вялікай прыстойнасці ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі.

У адказ кіраўнік швэйцарскага МЗС Іньяцыа Касіс выдаў сапраўднае стаўленне еўрапейцаў да ролі Лукашэнкі на міжнароднай арэне.

– У Швэйцарыі пройдзе чэмпіянат свету ў хакеі. Я хацеў бы запрасіць вас наведаць адзін з матчаў гэтага чэмпіянату. Гэта быў бы першы, такі неафіцыйны, але вельмі важны крок, – сказаў кіраўнік МЗС Швэйцарыі.

Вось так. У Швэйцарыі ў Лукашэнку гатовыя бачыць выключна хакейнага заўзятара, а не лідара краіны, на якую, на ягоную думку, «увесь свет сёння глядзіць».

Дарэчы, папярэдні досвед падказвае: яшчэ не факт, што ў гэтай еўрапейскай краіне сапраўды хочуць убачыць Лукашэнку. Летась пасля запрашэння наведаць Славакію, агучанага спікерам парламента Андрэем Данко, прэзідэнт Зузана Чапутова праінфармавала кіраўніка Беларусі, што яно супярэчыць дзяржаўнаму пратаколу і міжнароднай практыцы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках