8 траўня 2024, Серада, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША знайшлі ўнікальныя ледзяныя вулканы

У ЗША знайшлі ўнікальныя ледзяныя вулканы

Гэта – вельмі рэдкая прыродная з'ява.

Ледзяныя вулканы, заўважаныя на возеры Мічыган у ЗША, уяўляюць з сябе вельмі рэдкую прыродную з'яву, утвораную сукупнасцю чыннікаў надвор’я, піша lenta.ua.

Для таго каб у вадаёме ўтварыўся ледзяны вулкан, узровень замерзлай вады павінен вагацца. Напрыклад, у выніку хвалявання. Пласт лёду ў такім выпадку нарастае з неаднароднай таўшчынёй, і ў некаторых месцах з'яўляюцца выступы канічнай формы, часткова полыя знізу. І ў такой канічнай структуры дастаткова ўтварыцца расколіне ці адтуліне, і ледзяны вулкан гатовы.

Структура выглядае як сапраўдны міні-вулкан, з якога раз-пораз выкідваюцца струмені вады, паведамляе Нацыянальная метэаслужба ЗША.

Ледзяныя вулканы возера Мічыган, як адзначаюць амерыканскія навукоўцы, не маюць нічога агульнага з крыявулканамі, якія былі выяўленыя астраномамі на некаторых спадарожніках аддаленых планетаў Сонечнай сістэмы.

На Зямлі, дарэчы, таксама бывае крыявулканізм – такая з'ява была зафіксаваная на расейскім паўвостраве Ямал, дзе ў 2014 годзе ў выніку газагідратнага выкіду ўтварылася ўнікальны дваццаціметровы віхур, які паставіў навукоўцаў у тупік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках