СААЗ зафіксавала рэкорд захворвання COVID-19 за дзень
- 28.11.2020, 21:33
- 18,210
Усяго колькасць хворых у свеце вырасла да 61 299 371.
Як стала вядома сайту Charter97.org, Сусветная арганізацыя аховы здароўя зафіксавала рэкордную колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце. За 28 лістапада паведамілі пра хваробу 747 082 чалавек.
Пра гэта паведамляецца на сайце СААЗ.
Гэта максімальнае значэнне, якое арганізацыя фіксавала з пачатку пандэміі. Усяго колькасць хворых у свеце вырасла да 61 299 371.
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны 14 лістапада, тады выявілі 668 953 выпадкі заражэння.