24 студзеня 2021, Нядзеля, 14:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць даступных прадуктаў з цынкам для лепшай абароны ад каранавірусу

11
Названыя пяць даступных прадуктаў з цынкам для лепшай абароны ад каранавірусу

Спіс ухвалены гішпанскімі медыкамі.

Даследаванні паказваюць, што нізкі ўзровень цынку можа павялічыць рызыку смерці ад каранавіруснай інфекцыі – таму важна, каб рацыён ва ўмовах пандэміі абавязкова ўтрымліваў прадукты, багатыя на гэты мінерал, піша healthinfo.ua.

Цынк неабходны чалавечаму арганізму для розных функцый: ён удзельнічае ў працэсах дзялення клетак, расшчаплення вугляводаў, гуляе важную ролю ва ўмацаванні імунітэту. Медыцынскія супрацоўнікі адзначаюць, што ў нашы дні, акрамя захавання ўсіх захадаў для стрымлівання каранавірусу, трэба таксама рыхтаваць арганізм да барацьбы з ім.

Гэтаму ў тым ліку спрыяе спажыванне пэўных прадуктаў, багатых на пэўныя спажыўныя рэчывы.

"Выратавальнікамі ад смяротнай віруснай інфекцыі могуць быць не толькі вітаміны С і D. Узровень цынку ў арганізме таксама можа значна ўплываць на ўспрымальнасць да COVID-19 і цяжар захворвання. Нядаўна праведзенае даследаванне паказала, што нізкі ўзровень цынку ў крыві можа азначаць горшы зыход для пацыентаў з каранавірусам, павялічваць верагоднасць іх смерці" – нагадалі спецыялісты, спасылаючыся на звесткі супрацоўнікаў лякарні Дэль Мар, Гішпанія.

Для папаўнення цынку і лепшай абароны арганізма ад каранавірусу эксперты раяць уключыць у рацыён пяць даступных прадуктаў, насычаных гэтак важным мінералам.

Бабовыя. Для лепшага засваення цынку з гэтай групы прадуктаў медыкі раяць замочваць іх, варыць, прарошчваць.

Арэхі і семачкі. Насенне гарбузу, кунжут і кеш’ю асабліва багатыя на патрэбнае арганізму рэчыва.

Малочныя прадукты. Акрамя цынку яны з'яўляюцца багатай крыніцай і іншых пажыўных рэчываў. Асабліва карысная "малочка", якая прайшла ферментацыю, – натуральны ёгурт, ражанка, тварог, сыр.

Яйкі. Яны ўтрымліваюць вялікую колькасць цынку, дзякуючы чаму эфектыўна ўмацоўваюць імунітэт.

Цёмны шакалад. Ён забяспечвае арганізм не толькі цынкам, але і антыаксідантнымі рэчывамі, якія змагаюцца з запаленнем, паляпшаюць працу сэрца, мозгу.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».