26 красавiка 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі вірусолаг назваў прычыну распаўсюджвання COVID-19 у Еўропе

5
Нямецкі вірусолаг назваў прычыну распаўсюджвання COVID-19 у Еўропе

Паводле слоў спецыяліста, чалавецтва мае справу з італьянскім штамам SARS-CoV-2.

Прычынай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Еўропе і па ўсім свеце стаў той факт, што небяспеку новай інфекцыі не ўспрынялі сур'ёзна, паведамляе РБК.

Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу ZDF нямецкі вірусолаг Аляксандр Кекуле (расшыфроўку яго слоў апублікаваў Focus).

Паводле слоў спецыяліста, чалавецтва мае справу з італьянскім штамам SARS-CoV-2, які дамінуе над уханьскай разнавіднасцю. Навуковец уважае, што штам віруса паўстаў на поўначы краіны праз мутацыі, гэта зрабіла яго больш заразным. Менавіта ён выяўляецца больш чым у 99% пацыентаў з COVID-19 па ўсім свеце, заявіў спецыяліст.

Кекуле адзначыў, што праз тое, што пагрозу віруса не ўспрынялі сур'ёзна, а папярэджанні навукоўцаў аб небяспецы віруса былі праігнараваныя, вірусу атрымалася непрыкметна распаўсюдзіцца па ўсёй Італіі, мутаваць і адаптавацца да арганізма чалавека.

Раней група міжнародных навукоўцаў выявіла больш за 12 тысяч мутацый каранавіруса. Аднак яны заявілі, што ні адна з іх не прывяла да росту хуткасці распаўсюджвання інфекцыі.

У ходзе даследавання навукоўцы вывучылі геном вірусаў, сабраны да канца ліпеня больш чым у 46,7 тысячы заражаных з 99 краін. Першапачаткова вірус мог быць недастаткова адаптаваны да цела чалавека, што магло прывесці да ўзмацнення яго здольнасці перадавацца па меры мутацый, уважаюць навукоўцы. Пры гэтым значная частка мутацый была нейтральнай, заявілі экспэрты.

Упершыню выбліск віруса выявілі ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань. Пасля гэтага пра выяўленыя выпадкі таксама заявілі ўлады шэрагу іншых краін. У сярэдзіне сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла пра пандэмію каранавіруса.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках