26 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск паабяцаў танны электракар для Еўропы

6
Ілан Маск паабяцаў танны электракар для Еўропы

Еўрапейскія аўто ва ўмовах шчыльнай гарадской забудовы Model S і Model X могуць быць залішне вялікія.

Кампанія Tesla збіраецца выпусціць кампактны электрамабіль, адмыслова створаны для Еўропы. Пра гэта Ілан Маск заявіў у відэаінтэрв'ю, прысвечанаму будаўніцтву «Гігафабрыкі» ў Нямеччыне.

Маск заўважыў, што еўрапейскім аўтамабілістам ва ўмовах шчыльнай гарадской забудовы Model S і Model X могуць быць залішне вялікія. У кампаніі задумаліся над кампактным электрамабілем у кузаве хетчбэк, выгляд якога распрацуе еўрапейская дызайн-студыя кампаніі.

Кошт кампактнага электракара можа скласці 25 000 даляраў. Для параўнання, найбольш даступная Model 3 французскаму пакупніку абыдзецца ў 50 000 еўра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках