29 красавiка 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ зафіксаваны рэкордны сутачны прырост хворых на COVID-19

10
У РФ зафіксаваны рэкордны сутачны прырост хворых на COVID-19
ФОТА: EPA

За мінулы дзень у Расеі ад каранавіруснай інфекцыі памерла 355 чалавек.

У Расеі за апошні дзень зафіксаваны рэкордны сутачны прырост хворых COVID-19. Пра гэта 30 кастрычніка паведамляе расейскі аператыўны штаб у барацьбе з каранавірусам.

Напярэдадні ў краіне зарэгістравана 18 283 новыя выпадкі інфікавання каранавірусам.

Больш за ўсё тых, хто захварэў за дзень у Маскве (5268 чалавек) і Санкт-Пецярбургу (801), а таксама ў Маскоўскай (524), Ніжагародскай (401) і Архангельскай (325) абласцях.

За дзень ад COVID-19 памерла 355 чалавек.

Да гэтага найбольшая колькасць новых выпадкаў COVID-19 у Расеі была зафіксаваная днём раней - 17 717.

Усяго з пачатку эпідэміі каранавіруса ў РФ інфікавана 1 599 976 чалавек. Паводле гэтага паказчыку краіна займае чацвёртае месца ў свеце.

Увогуле ад COVID-19 памерла 27 656 жыхароў Расеі, ачуняла - 1 200 560.

Паводле звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, па колькасці хворых на COVID-19 Расею апярэджваюць толькі ЗША, Індыя і Бразілія.

Успышка каранавіруснай інфекцыі пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках