29 красавiка 2024, панядзелак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Нагорным Карабаху выяўленыя камандзіры сірыйскай брыгады «Хамза»

СМІ: У Нагорным Карабаху выяўленыя камандзіры сірыйскай брыгады «Хамза»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: BAKUCITY.AZ

Брыгада дзейнічала пры падтрымцы Турцыі.

Хусэйн Або - камандзір сірыйскай апазіцыйнай брыгады «Хамза», што дзейнічае пры падтрымцы Турцыі, - загінуў пад абстрэлам сіл Арменіі падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху, паведамляе сірыйскай агенцтва North Press Agency (пераклад - «Новая газета»).

Паводле звестак агенцтва, на гэтым тыдні ў зоне канфлікту вакол НКР разам з іншымі наймітамі таксама загінуў намеснік камандзіра брыгады Адэль Шахір.

«Новая газета» пісала, што лідар брыгады «Хамза» Сеіф Абу Бакр непасрэдна ўдзельнічае ў вярбоўцы замежных баевікоў на баку Азербайджана.

Наймітам прапаноўваўся штомесячны заробак $1800, які баец атрымлівае адразу па вяртанні. У выпадку невяртання прадугледжаная кампенсацыя сям'і ў суме $31800. Пры ўсякім зыходзе камбатанту і ягонай сям'і гарантуецца турэцкае грамадзянства.

Раней у пятніцу Ерэван заявіў, што ў рэгіёне Карабаха армянскімі сіламі запалонены грамадзянін Сірыі Мехрэд Мухамад Альшхер, які ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на баку Азербайджана як найміт за аплату ў суме $2000..

Расея і Францыя - сустаршыні Менскай групы АБСЕ - неаднаразова заяўлялі, што маюць інфармацыю аб наяўнасці замежных баевікоў у рэгіёне Нагорнага Карабаху. Бакі канфлікту таксама абвінавачвалі адзін аднаго ў прыцягненні наймітаў з Сірыі і Лібіі. Кіраўнік Службы замежнай выведкі РФ Сяргей Нарышкін паведаміў аб перакідцы ў НКР баевікоў забароненай у Расеі тэрарыстычнай арганізацыі «Джабхат Ан-Нусра».

У сярэдзіне кастрычніка The Washington Post пісала пра гібель 50 сірыйскіх наймітаў у Карабаху. Паводле звестак «Новай газеты», з пачатку баёў загінулі блізу 200 сірыйскіх баевікоў.

З пачатку новага канфлікту ў Нагорным-Карабаху прайшло ўжо больш за месяц. 25 кастрычніка бакі пры пасярэдніцтве ЗША дамовіліся аб трэцім замірэнні з 7:00 мск панядзелка, аднак адразу ж абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні ўмоваў.

Вайна забрала жыцці амаль сотні мірных жыхароў па абодва бакі канфлікту. Армянскі бок таксама страціў больш за тысячу вайскоўцаў, Баку страт не афішуе. Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін казаў, што, паводле ягоных звестак, з абодвух бакоў загінулі амаль пяць тысяч чалавек.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках