29 красавiка 2024, панядзелак, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны землятрус скалыхнуў Турцыю і Грэцыю

1
Магутны землятрус скалыхнуў Турцыю і Грэцыю
ФОТА: @TRTWORLDNOW VIA TWITTER

Эпіцэнтр падземных штуршкоў быў размешчаны на адлегласці 17 км ад узбярэжжа правінцыі Ізмір.

У пятніцу, 30 кастрычніка, у Эгейскім моры адбыўся землятрус магнітудай 7,0. Моцныя падземныя штуршкі адчуваліся ў Турцыі і Грэцыі, паведамляе nv.ua.

Паводле інфармацыі Геалагічнай службы ЗША, эпіцэнтр падземных штуршкоў быў размешчаны на адлегласці 17 км ад узбярэжжа правінцыі Ізмір на захадзе Турцыі.

Пра ахвяры нічога не вядома. З турэцкага горада Ізміра паступаюць паведамленні аб зруйнаваных будынках.

Турэцкія афіцыйныя асобы заявілі, што шэсць будынкаў абрынуліся ў горадзе Барнова і раёне Байраклі ў правінцыі Ізмір. На месцы вядуцца пошукава-выратавальныя аперацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках