Беларусь пакінула адкрытай толькі мяжу з Расеяй
13- 29.10.2020, 20:05
- 37,068
Пастанова аб закрыцці межаў з ЕЗ і Украінай прынятая нібыта «ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй».
Беларусь часова абмежавала ўезд на тэрыторыю праз наземныя КПП з Латвіі, Літвы, Украіны і Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні памежнага камітэта рэспублікі ў Telegram.
Такім чынам, захад закрануў усе сумежныя з Беларуссю краіны, акрамя Расеі.
Адзначаецца, што пастанова прынятая «ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах».
Пункт пропуску ў аэрапорце Менск працуе без абмежаванняў, дадалі ва ўстанове.