5 траўня 2024, Нядзеля, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кіраўніка РПЦ Кірыла з раднёй знайшлі нерухомасць на $3,27 мільёна

У кіраўніка РПЦ Кірыла з раднёй знайшлі нерухомасць на $3,27 мільёна

Маёмасць запісаная на самога патрыярха і ягоных траюрадных сясцёр.

Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыла і дзве ягоныя траюрадныя сястры валодаюць нерухомасцю ў Маскве, Падмаскоўі і Пецярбургу агульным коштам амаль 3 270 000 даляраў.

Пра гэта паведамляе «Проект».

Як высветліла выданне, ва ўласнасці Уладзіміра Гундзяева (Кірылы) і ягоных траюрадных сясцёр знаходзяцца кватэры ў Маскве, Пецярбургу, а таксама дом у Падмаскоўі. Агульны кошт нерухомасці ацэньваецца на 225 мільёнаў рублёў ($3 269 872).

Сярод аб'ектаў - маскоўская кватэра самога патрыярха плошчай 145 квадратаў коштам 70 мільёнаў расейскіх рублёў у доме на набярэжнай.

У 2012 годзе ў Кірылы з суседзямі адбыўся скандал праз неакуратны рамонт, і пра жылплошчу стала вядома пастве. Мажліва, таму цяпер уласнік кватэры ў звестках Расрэестра проста скрыты - так робяць у выпадку са звесткамі важных чыноўнікаў і іх радні.

Ніводзін з фактаў валодання дарагой нерухомасцю патрыярхам і ягонымі сёстрамі 73-гадовай Лідзіяй Лявонавай і 63-гадовай Аленай Холадавай ніколі не станавіўся прадметам разглядаў унутры РПЦ.

У патрыярхіі на запыт выдання пра паходжанне нерухомасці не адказалі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках