25 лiстапада 2020, Серада, 7:51
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук падпаліў хлеў суседа-міліцыянта

Мянчук падпаліў хлеў суседа-міліцыянта
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Выпадак адбыўся ў Партызанскім раёне сталіцы.

Менчука абвінавачваюць у пагрозах на адрас міліцыянта і ў падпале гаспадарчай пабудовы ў ягоным двары. Пракуратура Менска паведамляе, што ў суд накіравалі крымінальную справу.

Пракуратура Партызанскага раёна Менска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да менчука.

14 жніўня 2020 года, апоўначы, мужчына патэлефанаваў суседу і паабяцаў спаліць яго разам з блізкімі і домам.

У той жа дзень пасля 10-й вечара абвінавачваны пракраўся ў двор да суседа і падпаліў гаспадарчую пабудову, размешчаную побач з жылым домам. Узгаранне выявіў сын пацярпелага - гэта дазволіла своечасова выклікаць МНС. Асяродак узгарання лакалізавалі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».