Беларусы заклікаюць байкатаваць матч моладзевых камандаў Беларусі і Нідэрландаў
- 23.10.2020, 21:17
- 27,269
Матч кваліфікацыі ЧЕ сярод моладзевых камандаў Нідэрланды - Беларусь мае прайсці 13 лістапада.
Беларусы, якія жывуць у Галандыі, заклікаюць каманды з гэтай краіны дыстанцыявацца ад беларускага спартовага кіраўніцтва: байкатаваць спартовыя акцыі ў Беларусі і адмовіць беларускім спартоўцам і афіцыйным асобам у доступе ў Нідэрланды, паведамляе «Трыбуна».
Сярод іншага актывісты заклікаюць байкатаваць матч кваліфікацыі ЧЕ сярод моладзевых камандаў Нідэрланды - Беларусь, які мае адбыцца 13 лістапада.