28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску заўважылі «зенітную дугу»

7
У Менску заўважылі «зенітную дугу»

Зенітная дуга - адзін з тыпаў гало, які часта называюць перакуленай вясёлкай.

У Менску заўважылі досыць рэдкую прыродную праяву - «зенітную дугу». Яе фатаграфіяй з tut.by падзялілася чытачка.

Зенітная дуга - адзін з тыпаў гало, які часта называюць перакуленай вясёлкай. Зазвычай з'ява назіраецца, калі на небе ёсць перыстыя аблокі.

ФОТА: INSTAGRAM.COM/OLTREMARINA

Нагадаем: гало - гэта аптычны феномен, святлівае кола вакол крыніцы святла: зазвычай вакол Сонца і Месяца, а часам нават вакол вулічных ліхтароў. Існуе мноства тыпаў гало, і выкліканыя яны пераважна ледзянымі крышталямі ў перыстых аблоках на вышыні 5-10 км у высокіх пластах трапасфэры.

Выгляд гало залежыць ад формы і размяшчэння крышталяў. Адлюстраванае і пераломленае ледзянымі крышталямі святло часцяком раскладаецца ў спэктар, што робіць гало падобным да вясёлкі. Найбольш яскравымі і поўнакаляровымі бываюць паргелій і зенітная дуга, менш яскравымі - датычныя малога і вялікага гало.

Гэткія гало ў Менску заўважалі і раней – напрыклад, увосень 2019 года. Тады астраном-аматар Андрэй Лейчык растлумачыў, што гэтая з'ява ў гэтую пару года не такая ўжо і рэдкасць.

- Яснае надвор'е суправаджаецца невысокімі тэмпературамі, дзякуючы чаму ў атмасфэры ўтвараецца вялікая колькасць ледзяных крышталяў, якія ў святле сонца пераломліваюць святло.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках