6 траўня 2024, панядзелак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Годзе слухаць трызненне хітразачасанага лгуна

12
Годзе слухаць трызненне хітразачасанага лгуна
ФОТА: NN.BY

Час сказаць адно простае слова.

Лаўры Чаўшэску не даюць узурпатару спакою і 25-га кастрычніка ён хоча сабраць грандыёзны мітынг у сваю падтрымку, піша Telegram-канал «Мая краіна Беларусь».

Прыходзяць дзясяткі паведамленняў ад падпісчыкаў пра масавы загон на мітынг за Лукашэнку ў нядзелю работнікаў школ і дзіцячых садкоў, устаноў культуры, выканкамаў, мытні, дзяржпрадпрыемстваў. Пляваць на COVID, і зусім не важна, колькі гэта будзе каштаваць; чыноўнікам, як і ўзурпатара гэта не важна: карцінка народнай любові даражэйшая.

І калі дыктатар выйдзе на трыбуну, ён не скажа тое, чаго усе, ад яго хочуць пачуць, ён не папросіць прабачэння перад сем'ямі загінулых, не папросіць прабачэння перад тымі, каго пакалечылі яго сабакі. Не папросіць прабачэння перад людзьмі якіх ён кінуў у турмы і не адпусціць іх, не папросіць прабачэння перад кожным з нас, за тое, што скраў у нас краіну, і не папросіць прабачэння перад людзьмі, якіх вымусіў з'ехаць, за тое, што за 26 гадоў так і не здолеў стварыць ім годныя ўмовы для працы і жыцця.

А наадварот пачне здзекліва хлусіць вам прама ў вочы пра ворагаў унутры і звонку, пра тое, як нейкія невядомыя хочуць разарваць краіну, пра тое, як ён чуе і дапамагае кожнаму і ніколі не падманвае. Вы як там, жыхары Берасця, ужо правялі рэферэндум што да Акумулятарнага заводу?

То можа годзе слухаць гэтае трызненне і трываць гэтага хітразачасанага лгуна?

Мы ведаем, што ў многіх з вас ёсць абставіны, якія не дазваляюць вам адмовіцца ад гэтай паездкі, так выкарыстоўвайце яе, як шанец! Шанец сказаць яму ўсё, што вы пра яго думаеце! За гады зневажанняў, абразаў і здзекаў! Ён лічыць вас нямымі рабамі і мы ўсе ведаем, што ён памыляецца!

Вы смелыя, моцныя людзі, у якіх ёсць права гучна сказаць у твар чалавеку, які спрабуе скрасці нашу агульную будучыню адно простае слова - «Сыходзь!»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках