6 траўня 2024, панядзелак, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент: Рэжым Лукашэнкі на мяжы роспачы

22
Еўрапарламент: Рэжым Лукашэнкі на мяжы роспачы

Еўрадэпутаты прапанавалі новыя захады ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

У Еўрапарламенце абмеркавалі даклад аб дачыненнях з Беларуссю, паведамляе dw.com.

З пункту гледжання Еўразвязу, улады Беларусі ўсё больш упадаюць у роспач. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежнай палітыцы Жазеп Барэль, спаслаўшыся на пагрозу беларускіх сілавікоў пачаць выкарыстоўваць баявую зброю для здушэння пратэстаў. "Гэта сігналы, якія выклікаюць вялікую ўстурбаванасць, але гэта таксама і прыкметы роспачы уладаў", - адзначыў Барэль. Пры гэтым ён мяркуе, што трыванне людзей у Беларусі падыходзіць да канца. Прыкметай гэтага, паводле ягоных слоў, стаў "народны ультыматум", вылучаны лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай.

Рэцэпт для стасункаў ЕЗ з Беларуссю

Барэль выступаў у аўторак, 20 кастрычніка, на абмеркаванні ў Еўрапарламенце дакладу аб дачыненнях з Беларуссю. Аўтар дакладу - літоўскі дэпутат з фракцыі «Абнавіць Еўропу» Пятрас Аўштравічус - нагадаў пра тое, што пратэсты ў Беларусі не спыняюцца ўжо больш за 70 дзён.

«Беларусаў незаконна арыштоўваюць, зневажаюць, нападаюць, ім наносяць траўмы. Гэта робяць праваахоўныя органы, якія павінны былі б іх абараняць... Уся гэтая жорсткасць дзеля аднаго чалавека - Аляксандра Лукашэнкі, які ставіць свае інтарэсы вышэй за будучыню беларускага народа і незалежнасць Беларусі», - заявіў Аўштравічус. Паводле ягоных слоў, рэцэпт, да якога павінен выкарыстоўваць ЕЗ, зводзіцца да трох простых рэчаў: салідарнасць, падтрымка і санкцыі.

Такі падыход уважае за правільны прадстаўніца фракцыі «Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў» Ганна Фатыга. «Ужо больш за 70 дзён ідуць смелыя пратэсты беларусаў супраць прэзідэнта-ўзурпатара, які выкарыстоўвае ўсю моц краіны супраць мірнага насельніцтва», - адзначыла яна і заклікала пашырыць санкцыі, а таксама ўзмацніць падтрымку людзей у Беларусі.

Падтрымаў ідэю ўнесці новыя прозвішчы ў санкцыйны спіс і харвацкі сацыял-дэмакрат Таніна Піцула, хоць у іншых выпадках ягоная фракцыя займае, хутчэй, стрыманую пазіцыю ў пытанні аб санкцыях. Ён таксама падкрэсліў, што ЕЗ павінен выдаць дапамогу ахвярам рэпрэсій у Беларусі.

Што Еўрапарламент можа зрабіць на практыцы для Беларусі?

«Мы ўжо ў чацвёрты раз праводзім дэбаты (пра Беларусь. - Рэд.). Пакуль мы вядзём дэбаты, тых, хто мае смеласць выступаць супраць несправядлівасці і гвалту, выкрадаюць, затрымліваюць, кідаюць у турму, б'юць, катуюць і гвалцяць... дастаткова дэбатаў, давайце пяройдзем да спраў», - заклікала еўрадэпутака з Нямеччыны Віёла фон Краман (Viola von Cramon) з фракцыі «зялёныхю. Яна прапанавала ўнесці ў санкцыйны спіс усіх, хто выконвае незаконныя загады Лукашэнкі, а таксама даць шэнгенскія візы і магчымасць працы ў ЕЗ тым, каго пераследуюць у Беларусі.

«Усім жорсткім рэжымам калісьці прыходзіць канец. Дыктатура Лукашэнкі - не выключэнне. Мы павінны падрыхтавацца да мірнай перадачы ўлады і ўжо цяпер паабяцаць фінансавую дапамогу дэмакратычнаму ўраду пасля сыходу Лукашэнкі», - адзначыла фон Краман.

Еўрапарламент не мае прамога ўплыву на выпрацоўку замежнапалітычнага курсу Еўразвязу. Але літоўскі еўрадэпутат ад найбуйнейшай фракцыі - Еўрапейскай народнай партыі Андрус Кубілюс - ведае, што можа зрабіць сам парламент: стварыць місію з былых прэзідэнтаў і прэм'ераў - па прыкладзе місіі экс-прэзідэнта Польшчы Аляксандра Кваснеўскага і былога спікера Еўрапарламента Пэта Кокса. Такую місію Еўрапарламент сфармаваў у 2012 годзе для маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў ва Украіне, супраць экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі.

Яшчэ адна прапанова Кубілюса - стварыць спецыяльны цэнтр для «міжнароднага расследавання злачынстваў АМАПа». Яго заданнем стала б рэгістрацыя парушэнняў і выдача прававой дапамогі пацярпелым падчас пратэстаў.

Барэль: Абанент у Мінску недаступны

Практычна ўсе еўрадэпутаты выказаліся ў падтрымку дакладу.

Барэль, у сваю чаргу, у другім выступе ў канцы дэбатаў падкрэсліў, што адзіны выхад з сітуацыі - гэта правядзенне новых, сумленных і справядлівых выбараў. У гэтым афіцыйная пазіцыя Еўразвязу, узгодненая міністрамі замежных спраў тыднем раней.

Барэль нагадаў, што ЕЗ не прызнаў вынікі выбараў 9 жніўня. Завочна звяртаючыся да Лукашэнкі, Барэль сказаў: «У вас няма дэмакратычнай легітымнасці, мы не прызнаем вас легітымным прэзідэнтам Беларусі».

Кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу дадаў, што падтрымлівае прапанову АБСЭ выступіць пасярэднікам паміж Лукашэнкам і апазіцыяй. Але шанцы, што ўлады Беларусі пойдуць на такі дыялог, ён уважае за невысокія: «Я не кажу, што іх няма, але яны абмежаваныя».

9 кастрычніка Барэль гаварыў па тэлефоне з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, але на далейшыя кантакты з Брусэлем Мінск не ідзе. «Я павінен сказаць, на жаль, беларускія ўлады цалкам не адказваюць. Як гаворыцца, абанент недаступны», - наракае Барэль.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках