20 красавiка 2024, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, колькі каранавірус жыве на скуры

1
Навукоўцы высветлілі, колькі каранавірус жыве на скуры

Жывучасць каранавіруса захоўваецца прыкладна ў пяць разоў даўжэй, чым віруса грыпу.

Каранавірус можа захоўваць актыўнасць на скуры чалавека на працягу дзевяці гадзін. Гэта высветліла група даследчыкаў Кіёцкага прэфектуральнага медыцынскага ўніверсітэта ў Японіі, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на NHK.

Адзначаецца, што жывучасць каранавіруса захоўваецца прыкладна ў пяць разоў даўжэй, чым віруса грыпу.

Дацэнт Хірасэ Рэхэй і яго калегі правялі даследаванне, каб вызначыць, як доўга каранавірус можа выжыць на скуры чалавека. Для гэтага навукоўцы нанеслі на ўзоры скуры, узятыя ў памерлых, блізу 100 тысяч каранавірусаў і такую ж колькасць вірусаў грыпу А.

Яны выявілі, што каранавірус заставаўся заразным прыкладна дзевяць гадзін, а вірус грыпу - прыкладна 1 гадзіну 50 хвілін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках