5 траўня 2024, Нядзеля, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядала бел-чырвона-белая форма беларускіх спартоўцаў пачатку 90-ых

Як выглядала бел-чырвона-белая форма беларускіх спартоўцаў пачатку 90-ых

У жыхаркі Баранавічаў захаваўся гарнітур, у якім гімнасты выступалі на спаборніцтвах у тыя гады.

У жыхаркі Баранавічаў Алены захаваўся спартыўны гарнітур, у якім баранавіцкія гімнасты выступалі на спаборніцтвах у пачатку 90-х гадоў. Яго фота спадарыня даслала ў рэдакцыю intex-press.by.

«Глядзіце, якая масцерка ляжыць у мяне на лецішчы. Яшчэ з тых часоў, калі спартоўцы выступалі пад гэтым сцягам», - такімі словамі суправадзіла фота з выявай формы, упрыгожанай бел-чырвона-белымі сцягамі, жыхарка Баранавічаў Алёна.

Масцерку спадарыня калісьці атрымала ў падарунак ад сваіх сяброў-гімнастаў: у такой форме яны выступалі на спаборніцтвы ў пачатку 90-х гадоў. З часам рэчы вынасіліся і былі шчасна забытыя. Аднак у святле апошніх палітычных падзей Алёна ўзгадала пра тое, што на форме быў намаляваны бел-чырвона-белы сцяг, і надумала яе адшукаць.

- Нейкім цудам гэты гарнітур захаваўся на лецішчы. Выгляд у яго, вядома, ужо не той, каб насіць. Проста ўзгадала, што на форме бел-чырвона-белы сцяг, знайшла яе і сфатаграфавалася для сябе і сябрам паказаць, - кажа спадарыня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках