5 траўня 2024, Нядзеля, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні судзяць вядомага лекара, які выходзіў з абразом на вуліцы горада і маліўся

3
У Гародні судзяць вядомага лекара, які выходзіў з абразом на вуліцы горада і маліўся
АЛЯКСАНДР ЦЫЛІНДЗЬ
ФОТА: КАЦЯРЫНА ГАРДЗЕЕВА/TUT.BY

Падтрымаць яго прыйшлі дзясяткі чалавек - у тым ліку каталіцкі і праваслаўны святары, а таксама пратэстанцкі пастар.

У Гародні судзяць вядомага ў горадзе судзіннага хірурга. Аляксандр Цыліндзь выходзіў на вуліцу з абразом і крыжам і маліўся за мір у Беларусі. На мужчыну склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Судовае пасяджэнне павінна было прайсці 30 верасня, аднак высветлілася, што дакументы аб адміністрацыйнай справе ў суд Кастрычніцкага раёна яшчэ не паступалі. Тым не менш падтрымаць лекара прыйшлі блізу 40 чалавек - у тым ліку каталіцкі і праваслаўны святары, а таксама пратэстанцкі пастар, паведамляе tut.by.

Аляксандр Цыліндзь - судзінны хірург. Ён працуе ў Гарадзенскай універсітэцкай клініцы. Стаж у медыцыне - больш за 30 гадоў.

Раніцай 30 верасня каля будынку суду Кастрычніцкага раёна горада сабралася блізу 40 чалавек, каб падтрымаць лекара. Людзі кажуць, што Аляксандр «Шчыры вернік ды простая вельмі ласкавы і сумленны чалавек». Бачачы, што адбываецца ў Гародні і краіне, ён, маўляў, не змог застацца абыякавым, таму і стаў выходзіць на вуліцы горада з абразом і малітвай. Аляксандр у гэты час сціпла ўсміхаецца.

Пратакол на хірурга склалі за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

- Алё я не ўдзельнічаў. Я стаяў і маліўся. Буду гэта даводзіць у судзе, - кажа лекар і распавядае, што яго не затрымлівалі ні на адной з акцый. Фота, дзе ён стаіць з крыжам і абразом, праваахоўнікі ўбачылі ў інтэрнэце. – Вось і выклікалі. Склалі пратакол.

Пакуль не вядома, калі будзе разгляд ягонай адміністратыўнай справы. Пастаяўшы колькі часу каля суда, прысутныя разышліся.

А ў Лідзе днямі суд разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да мясцовай верніцы Ірыны Бярнатскай. Жанчыну судзілі усё паводле таго ж артыкуле 23.34 КоАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», аднак суд адправіў дакументы на дапрацоўку, паведамляе сайт Katolik.life.

Падрабязнасці парталу распавяла дачка Ірыны - Вераніка. Паводле ейных слоў, жанчыны ў Лідзе выйшлі на акцыю супраць гвалту 12 жніўня.

- Яны сабраліся каля касцёла. Жанчыны з супольнасці «Маці ў малітве» надумалі пачаць маліцца за Беларусь Пампейскай Навеннай (у каталіцтве малітоўная практыка, якая засноўваецца на малітве Святога Ружанца, чытаецца цягам 54 дзён). Усе тыя дні, калі яны маліліся, побач ездзілі патрульныя машыны і папярэджвалі аб несанкцыянаваным мерапрыемстве. Здымалі на камеры, аднак пратаколы на жанчын, якія маліліся, не складалі.

1 верасня да жанчын прыехала міліцыя. Усіх пачалі здымаць на відэакамеру.

- Вернікі пачалі адварочвацца, спрачацца. Падышлі мужчыны, міліцыя стала іх затрымліваць. Людзі спрабавалі канструктыўна пагаварыць: на якой падставе адбываюцца затрыманні, і чаму жанчынам нельга збірацца каля касцёла. Мяне адразу адзначылі як тую, якая задае правакацыйныя пытанні. Я заступілася за мужчыну, якога без прычыны схапілі. Прыбеглі жанчыны, якія маліліся, з ружанцамі (каталіцкія малітоўны ружанец). Мая мама і яшчэ адна верніца проста паднялі гэтыя ружанцы на ўзровень вачэй міліцыянтаў і пачалі гаварыць пра сумленне, пра грэх.

У выніку на Ірыну склалі чатыры пратаколы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках