6 траўня 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Каталоніі прызначыў датэрміновыя рэгіянальныя выбары

2
Кіраўнік Каталоніі прызначыў датэрміновыя рэгіянальныя выбары
ЖААКІМ ТОРЭ

Жаакім Торэ мяркуе, што ў цяперашняга парламента Каталоніі няма будучыні.

Кіраўнік Каталоніі Жаакім Торэ на фоне канфлікту паміж абедзвюма буйнымі партыямі абвясціў пра правядзенне датэрміновых выбараў у гэтым рэгіёне ў паўднёва-заходняй частцы Гішпаніі. «У гэтага парламента няма будучыні. Абедзве саюзныя партыі прыхільнікаў незалежнасці ўсталі на шлях, які падарваў узаемны давер», - заявіў Торэ ў сераду, 29 студзеня, у Барселоне, паведамляе DW.

Са слоў палітыка, дата датэрміновых выбараў у Каталоніі будзе аб'яўлена пасля прыняцця рэгіянальнага бюджэту, на што спатрэбіцца як мяркуецца блізу двух месяцаў. Каталонія жыве без бюджэту з 2017 года.

Раней паміж партыяй Торэ «Разам за Каталонію» і саюзнай партыяй «Левыя рэспубліканцы Каталоніі» (ERC) адбыўся раскол. Жаакім Торэ 27 студзеня пазбавіўся дэпутацкага мандата, бо ERC, насуперак заклікам, не запрацівілася пастанове выбарчай камісіі Гішпаніі, якая скіраваная супраць Торэ.

Органы юстыцыі Гішпаніі забаранілі Торэ на працягу паўтара года займаць дзяржаўныя пасады, бо той напярэдадні выбараў у парламент Гішпаніі ў красавіку 2019 года, насуперак патрабаванням гішпанскага выбаркама, не выдаліў сімвалы Каталоніі з будынка рэгіянальнага ўрада Каталоніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках