6 траўня 2024, панядзелак, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Спірыдонава: Ёсць адчуванне пункту кіпення

5
Наталля Спірыдонава: Ёсць адчуванне пункту кіпення
НАТАЛЛЯ СПІРЫДОНАВА

У казку пра «сацыяльную дзяржаву» больш ніхто не верыць.

Затрыманая 27 студзеня ў Віцебску жыхарка горада і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Наталля Спірыдонава распавяла пра абставіны свайго арышту і пра тое, якія праблемы хвалююць жыхароў абласнога цэнтра, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі.

- Мы з Алесем Круткіным проста шпацыравалі ў горадзе, калі побач спынілася міліцэйскае аўто, выйшлі супрацоўнікі і сказалі, што нас падазраюць ва ўчыненні правапарушэння. Пасля гэтага нас адвезлі ў РАУС, дзе склалі пратаколы за расклейванне ўлётак, абвінаваціўшы чамусьці ў дробным хуліганстве. Нехта з начальства спрабаваў пераканаць нас, што словы «калгаснай дыктатуры - баста» і выява дыктатара кагосьці абражаюць. Чым і каго менавіта - незразумела. Пытанне, ці не абражае людзей нізкі заробак і дыктатура, павісла ў паветры.

Звычайныя шэраговыя міліцыянты разбіралі ўлёткі, хвалілі за крэатыўнасць, смяяліся і жартавалі.

- Раскажыце пра сітуацыю ў вашым горадзе?

- У Віцебску, напэўна, як і ва ўсёй краіне, сітуацыя жудасная. Большасць жыхароў горада вымушаныя выжываць на заробкі 300-400 рублёў. У вельмі рэдкіх выпадках, фактычна выключэнне, але хтосьці можа атрымліваць і 1000 рублёў. І гэта яшчэ мяркуецца, што чалавек нядрэнна ўладкаваўся. Сустракаюцца заробкі і на 200 рублёў. Пенсіі таксама маленькія, людзі проста вымушаныя шукаць спосабы выжываць.

Праблемы не развязваюцца, а, наадварот, растуць, як снежны ком. За мінулы год тарыфы на газ і электрычнасць павялічыліся амаль на траціну, бесперапынна растуць кошты ацяплення і падагрэву вады. Уводзяцца новыя паборы - напрыклад, цяпер шматлікіх, асабліва пенсіянераў, абураюць новыя камісійныя зборы за аплату гатоўкай ў касах банкаў і «Белпошты» і аўтаматычнае спісанне штрафаў з картак.

Вельмі шмат хто ў Віцебску проста не можа знайсці працу. Завод «Віцязь», напрыклад, колам стаіць, як і многія калісьці паспяховыя прадпрыемствы. «Вістан», «Эвістар» - па 200 даляраў у найлепшым выпадку заробак. Шмат каму даводзіцца пазычац у знаёмых, выязджаць у пошуках працы за мяжу. Відаць, што людзям цяжка, яны стаміліся ад такога жыцця.

Жыць вельмі цяжка, пагаршаецца здароўе. Але людзі нават перастаюць хадзіць у паліклінікі, бо не бачаць у гэтым сэнсу. Як можна хадзіць у паліклініку, калі нават на самыя простыя лекі няма грошай?

- І што з гэтай нагоды кажуць жыхары Віцебску?

- Як мінімум, абмяркоўваюць, лаюць чыноўнікаў, выказваюць незадаволенасць. Вельмі хочуць, каб гэтая ўлада нарэшце абрынулася, бо далей так жыць немагчыма. Людзі не хочуць, каб Лукашэнка балатаваўся на сёмы тэрмін, шмат хто гатовы выходзіць на пратэсты ў год выбараў у выпадку, калі ўбачаць, што яны могуць прывесці да пераменаў.

Насамрэч, гэты год вызначальны, у нас ёсць магчымасць змяніць уладу, бо так дрэнна беларусы яшчэ ніколі не жылі. Ёсць адчуванне кропкі кіпення. У казку пра «сацыяльную дзяржаву» больш ніхто не верыць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках