2 траўня 2024, Чацвер, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы развеялі міф пра «тапаграфічны крэтынізм»

16
Навукоўцы развеялі міф пра «тапаграфічны крэтынізм»
ФОТА: ISTOCK

Даследчыкі паставілі кропку ў 40-гадовай навуковай спрэчцы.

Прасторавае мысленне ў жанчын развітае не горш, чым у мужчын. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Універсітэт Лімерыка.

Вынікі эксперыменту, як сцвярджаюць ірландскія навукоўцы, ставяць кропку ў 40-гадовай навуковай спрэчцы. На працягу многіх гадоў лічылася, што ў мужчын ёсць відавочныя перавагі ў прасторавым успрыманні: да прыкладу, яны лепш арыентуюцца па мапах.

Гаворка ідзе пра тэсты на разумовае кручэнне, здольнасці пераварочваць у розуме двухмерныя і трохмерныя фігуры. Лічыцца, што ёсць прамая сувязь гэтых навыкаў з хуткасцю прасторавай апрацоўкі і агульным узроўнем інтэлекту. Раней навукоўцы казалі пра відавочныя гендэрныя адрозненні пры выкананні задач на разумовае кручэнне. Аднымі з першых даследчыкаў гэтай сферы сталі Роджэр Шэпард і Жаклін Мецлер, якія з пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя пачалі распрацоўваць адпаведныя тэсты, піша rg.ru.

Вынікі новага эксперыменту апублікаваныя ў часопісе Nature. Мужчыны пры выкананні тэстаў не адрозніваліся большай прадукцыйнасцю. Аднак навукоўцы прыйшлі да высновы, што гендэрныя адрозненні ўсё ж такі ёсць: мужчыны і жанчыны падыходзяць да развязаня задач па-рознаму, хоць вынік выходзіць аднолькавы.

Да гэтай думкі даследчыкаў падштурхнула адсочванне рухаў вачэй падыспытных падчас тэставання. Раней навуковая супольнасць на гэтым фактары не засяроджвалася. Назіралі аўтары эксперыменту і за дыяметрам зрэнкі пры развязанні задач: гэта паказвала, між іншым, якія кагнітыўныя рэсурсы задзейнічае чалавек.

Добраахвотнікамі выступілі студэнты Універсітэта Лімерыка, 47 мужчын і 53 жанчыны. Сярэдні ўзрост удзельнікаў склаў 23 гады. На працягу 15 хвілін ім трэба было прайсці кампутарызаваную версію класічных тэстаў на разумовае кручэнне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках