2 траўня 2024, Чацвер, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя абвясціла аб скарачэнні ўдвая паставак расейскага газу пад канец года

1
Балгарыя абвясціла аб скарачэнні ўдвая паставак расейскага газу пад канец года

Cафія працягне дыверсіфікацыю крыніц і маршрутаў паставак.

Да канца 2020 года Балгарыя абмяжуе пастаўкі расейскага газу на 50%, заявіла ў Вашынгтоне міністарка энэргетыкі Тэмэнужка Пэткава. Яна сустрэлася з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаннях энэргарэсурсаў Фрэнсісам Фэнанам, намеснікам міністра энэргетыкі Маркам Мэнэзэсам і прадстаўнікамі газавага бізнэсу, піша «Новая газета».

Балгарыя працягне дыверсіфікацыю крыніц і маршрутаў пастаўкі газу, цытуе міністарку «Балгарскае радыё», у выніку чаго палова ўсяго гадавога спажывання 3 млрд кубамэтраў - гэта значыць 1,5 млрд кубаметраў газу - прыпадуць на газ з Азербайджану і пастаўкі звадкаванага прыроднага газу. Раней паведамлялася, што асноўнымі прадаўцамі ЗПГ будуць Катар і ЗША.

Яшчэ на пачатку студзеня выканаўчы дырэктар дзяржаўнай кампаніі «Булгартрансгаз» Уладзімір Малін інфармаваў, што з новага пункта пастаўкі газу ў Балгарыю - кампрэсарнай станцыі «Странджа 2», які ўваходзіць у сістэму ўведзенага 8 студзеня ў дзеянне «Турэцкага струменю» - Балгарыя будзе штогод атрымліваць 2,9 млрд куб.м газу.

Наступны за ёй на еўрапейскай карце спажывец расейскага газу, Сербія, мае патрэбу не больш чым у 3 млрд кубамэтраў, у той час як праектная магутнасць балканскага адгалінавання «Турэцкага струменю» складае больш за 15 млрд кубамэтраў. Яно яшчэ будуецца. Такім чынам, новая тактыка Балгарыі можа прыкметна змяніць энэргетычную сітуацыю ў Паўднёва-Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках