2 траўня 2024, Чацвер, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі з 1 лютага?

6
Што зменіцца ў Беларусі з 1 лютага?

Абноўленая база «дармаедаў» і падаражанне шэнгенскай візы.

Пра гэта апавядае «Бабруйскі кур'ер».

Вырастуць дапамогі на дзяцей

У Беларусі з 1 лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да 3 гадоў. Павышэнне складзе ад 29,37 да 37,76 рубля ў залежнасці ад тыпу дапамогі. Так, дапамога на першае дзіцяці складзе 405,48 рубля, на другое і наступных дзяцей - 463,4 рубля. На дзіця-інваліда да 3 гадоў выплаты вырастуць да 521,33 рубля штомесяц. Акрамя гэтага, мае быць перагледжаная сума аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Яна залежыць ад бюджэту пражытковага мінімуму, але дакладныя лічбы яшчэ невядомыя, таксама будуць перагледжаны мінімальныя спажывецкія бюджэты.

Уводзіцца камісійны збор за аплату гатоўкай

Банкі пераглядаюць камісію за прыйманне аплаты ў касах гатоўкай. Да прыкладу, Paritetbank увядзе камісійны збор за прыйманне і пералічэнне гатовых грашовых сродкаў ва ўсіх касах пры аплаце на карысць вытворцаў паслуг - удзельнікаў АРІП. Цяпер гэты збор спаганяюць не ва ўсіх касах. За кожную аплату трэба заплаціць 2 рублі. Не трэба плаціць камісійны збор пры выплатах у дзяржаўны бюджэт - падаткаў, збораў, мытаў, штрафаў.

Падаражэе шэнгенская віза

З 2 лютага 2020 года ўвойдзе ў дзеянне перагледжаны Візавы кодэкс Еўразвязу, які, апроч іншых змен, прадугледжвае павелічэнне візавага збору для грамадзян усіх краін - да 8ўваходу ў дзеянне падпісанага 8 студзеня 2020 года Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕЗ і нашай краінай, у адпаведнасці з якім візавы збор аўтаматычна знізіцца з 80 да 35 еўра для грамадзян Беларусі. Пагадненне пачне дзейнічаць, як мяркуецца, з 1 чэрвеня.

Базу «дармаедаў» абновяць

У Беларусі ў лютым абновяць спіс працаздольнага насельніцтва, якое не занятае ў эканоміцы. Тым, хто трапіць у яго і мае ва ўласнасці жыллё, давядзецца аплачваць паводле поўных тарыфаў гарачае водазабеспячэнне. Першыя спісы не занятых у эканоміцы сфармавалі на 1 лютага 2019 года. Пасля гэтага іх штоквартальна абнаўляюць. Дакументы, якія пацвярджаюць працу або навучанне за мяжой, трэба падаць у камісію спрыяння занятасці да 21 кастрычніка, 21 студзеня, 21 траўня і 21 ліпеня адпаведна.

Планавалася, што «дармаеды» з кастрычніка 2019 года будуць цалкам аплачваць ацяпленне і газ. Аднак улады перанеслі гэты тэрмін на 1 траўня 2020 года.

Бюджэтнікі атрымаюць заробкі паводле іншай сістэмы

У лютым бюджэтнікі атрымаюць студзеньскія заробкі, якія будуць разлічаныя паводле новых правілаў. Нагадаем, для бюджэтнікаў з 1 студзеня ўвялі новую схему разліку заробкаў. Адна з асноўных змен: тарыфную стаўку першай катэгорыі замянілі на базавую. Улады запэўніваюць, што праз новую схемы падзення заробкаў не мае адбыцца, але без уліку прэмій.

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі перагледзяць

З 1 лютага ўлады перагледзяць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да бюджэту пражытковага мінімуму. Перагледзяць, да прыкладу, сацыяльныя пенсіі інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, набаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым. Канкрэтныя сумы пенсій яшчэ не назвалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках