3 траўня 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 200 ацалелых вязняў «Аўшвіц-Біркенаў» наведалі лагер праз 75 гадоў пасля вызвалення

10
Блізу 200 ацалелых вязняў «Аўшвіц-Біркенаў» наведалі лагер праз 75 гадоў пасля вызвалення
ФОТА: REUTERS/ALEKSANDRA SZMIGIEL

Былыя вязні ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту.

Ацалелыя вязні нацысцкага канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў» праз 75 гадоў пасля вызвалення ўшанавалі памяць ахвяр і ўсклалі вянкі ля «чорнай сцены» лагера смерці, піша «Новое время».

Як паведамляе AP, былы лагер смерці наведалі блізу 200 ацалелых, многія з якіх - габрэі сталага веку з Ізраіля, ЗША, Аўстраліі, Перу, Расеі, Славеніі і іншых краін. Большасць з іх прыбылі ў Асвенцым у суправаджэнні сваіх дзяцей і ўнукаў.

Ацалелыя ў «Аўшвіц-Біркенаў» прайшлі па тэрыторыі, куды іх прывозілі ў таварных вагонах, і дзе іх родныя і блізкія паміралі ад голаду, хвароб або былі забітыя.

Былыя вязні ўсклалі жалобныя вянкі да так званай «чорнай сцяны», у якой нацысты расстрэльвалі зняволеных. Некаторыя надзелі сіне-белыя галаўныя ўборы ў знак памяці пра лагерную вопратку.

«Я ведаю, што мае бацькі былі тут забітыя і спаленыя», - распавяла 92-гадовая Івона Энгельман з Аўстраліі.

Яна ўзгадала, як яе прывезлі з гета ў Чэхаславаччыне, знялі з яе вопратку, пагалілі і змясцілі ў газавую камеру, якая ў той дзень не спрацавала.

96-гадовай ацалелай Жанет Шпігель было 20 гадоў, калі яе прывезлі ў «Аўшвіц-Біркенаў», дзе яна правяла дзевяць месяцаў.

«Я думаю, што яны пераследавалі габрэяў, бо мы - маленькая меншасць, і нас лёгка пераследаваць», - сказала яна, стрымліваючы слёзы.

27 студзеня адзначаецца 75-годдзе вызвалення канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў», створанага нацыстамі пад польскім горадам Асвенцымам.

У гэты дзень 1945 года лагер смерці, у якім забілі прынамсі 1,1 млн чалавек, быў вызвалены савецкай арміяй.

Фотa: REUTERS/Kacper Pempel
Фотa: REUTERS/Aleksandra Szmigiel
Фотa: REUTERS/Kacper Pempel
Фотa: REUTERS/Kacper Pempel
Фотa: REUTERS/Aleksandra Szmigiel
Фотa: Jakub Porzycki/Agencja Gazeta via REUTERS
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках