3 траўня 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай зрушыў Расею з другога месца на рынку ўзбраенняў

7
Кітай зрушыў Расею з другога месца на рынку ўзбраенняў

Апублікаваныя новыя звесткі.

Кітай заняў другое месца ў свеце ў продажах узбраенняў, саступаючы толькі ЗША і абышоўшы Расею, паказала даследаванне SIPRI. Чатыры кітайскія карпарацыі могуць увайсці ў топ-20 кампаній на рынку ўзбраенняў.

Кітай займае другое месца ў свеце ў продажах зброі, абганяючы ў гэтым паказніку Расею і саступаючы толькі ЗША. Такія звесткі Стакгольмскі інстытут даследавання праблемаў міру (SIPRI) прапанаваў у панядзелак, 27 студзеня. Даследаванне ахоплівае перыяд з 2015 да 2017 года, паведамляе dw.com.

Раней кампаніі з КНР праз недахоп надзейнай інфармацыі не ўносілі ў рэйтынг 100 найбуйнейшых гульцоў на рынку ўзбраенняў, штогод публікаваны SIPRI. Цяпер эксперты сабралі пэўную фінансавую інфармацыю пра чатыры кітайскія кампаніі з розных крыніцаў, уключаючы крэдытныя рэйтынгі, высновы аўдытараў і штогадовыя справаздачы. Гэта найбуйнейшы ў краіне вытворца авіятэхнікі Aviation Industry Corporation of China, дзяржкарпарацыі Norinco (браняваныя аўтамабілі і сістэмы супрацьпаветранай абароны), China Electronics Technology Group (санары, радары і электроннае ваеннае абсталяванне), а таксама China South Industries Group (браняваны аўтатранспарт).

Інфармацыя пра продажы ўзбраенняў Кітаем – няпоўная

Гэтыя карпарацыі ўвойдуць у топ-20, а тры з іх змогуць заняць месцы ў топ-10, калі браць да ўвагі іх пры складанні штогадовага рэйтынгу, адзначае SIPRI. Іх сукупны аб'ём продажаў узбраенняў складае 54,1 млрд даляраў. У 2017 годзе ў топ-20 рэйтынгу SIPRI ўваходзілі 11 кампаній з ЗША, 6 з краінаў Заходняй Еўропы і 3 з Расеі.

Эксперты не змаглі атрымаць дэталёвую інфармацыю пра іншыя кампаніі ваенна-прамысловага комплексу КНР – сярод іншага, пра два найбуйнейшыя суднабудаўнічыя прадпрыемствы. Аднак нават сабраныя звесткі дазваляюць выказаць здагадку, што гэтыя кітайскія кампаніі выпускаюць больш караблёў, чым іх найбуйнейшыя канкурэнты з ЗША і Еўропы, адзначаюць аўтары даследавання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках