4 траўня 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Качыньскі: У Расеі ўзнікаюць праблемы там, дзе ёсць супраціў

2
Яраслаў Качыньскі: У Расеі ўзнікаюць праблемы там, дзе ёсць супраціў
ЯРАСЛАЎ КАЧЫНЬСКІ
ФОТА: DZIENNIK POLSKI

Лідар кіроўнай партыі ў Польшчы выказаўся на тэму агрэсіўнай палітыкі Крамля.

Кіраўнік кіроўнай партыі Польшчы "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі заявіў, што Расея шукае слабыя пункты ў сістэме еўрапейскай дэмакратыі і "атакуе там, дзе бачыць слабае месца і шанец на перамогу, як было ў Крыме і на ўсходзе Украіны".

Крыніца: Інтэрв'ю Качыньскага нямецкай газеце "Bild", паведамляе "Польскае радыё".

"Расея атакуе там, дзе бачыць слабае месца і шанец на перамогу. Так было ў Крыме і на ўсходзе Украіны. Аднак у яе (Расеі - рэд.) узнікаюць праблемы там, дзе яна натыкаецца на рашучы супраціў, нават дыпламатычны".

Са слоў лідара "ПіС", справа тычыцца пераважна Польшчы і балтыйскіх краін, таму вельмі важная прысутнасць войскаў NATO ў гэтых краінах.

"Нямеччына павінна выслаць больш войскаў, асабліва ў балтыйскія краіны. У Польшчы гістарычнае мінулае сведчыць супраць прысутнасці ў нас большай колькасці немцаў. Нямеччына павінна прыняць гэта да ўвагі. Аднак дакладна вядома адно: патрэбныя дзейсныя падраздзяленні хуткага рэагавання ва Усходняй Еўропе".

Таксама Качыньскі пракаментаваў магчымую адказнасць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна за смаленскую трагедыю, у якой 10 гадоў таму загінуў ягоны брат Лех Качыньскі:

"Асноўная праблема палягае ў тым, што Расея ўсё яшчэ не вярнула нам рэшткаў самалёта, таму ў нас няма магчымасці належным чынам даследаваць прычыны... Я мог бы размаўляць з прэзідэнтам Пуціным аб смерці свайго брата. Але спачатку я б хацеў вярнуць абломкі самалёта".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках