4 траўня 2024, Субота, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты могуць забараніць Трампу балатавацца на выбарах прэзідэнта ЗША

6
Дэмакраты могуць забараніць Трампу балатавацца на выбарах прэзідэнта ЗША

Гэта звязанае з працэдурай імпічменту.

Адвакат прэзідэнта ЗША Пэт Чыпалонэ заявіў, што працэдура імпічменту Дональда Трампа можа паўплываць на прэзідэнцкія выбары.

Пра гэта паведамляе Reuters.

З ягоных слоў, калі прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі змогуць забараніць Трампу балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах, гэта будзе азначаць умяшанне ў выбары.

Чыпалонэ адзначыў, што такім чынам дэмакраты парушаць Канстытуцыю ЗША.

Раней Сенат падтрымаў правілы правядзення суда над Трампам, прапанаваныя лідарам рэспубліканскай большасці Мітчам МакКонэлам.

21 студзеня ў Сенаце ЗША пачаўся судовы працэс імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

16 студзеня ў Сенаце афіцыйна прадставілі артыкулы абвінавачванняў на адрас прэзідэнта Дональда Трампа. Да прысягі прывялі кіраўніка Вярхоўнага суду ЗША Джона Робертса, які весціме разгляд справы, і ўсіх чальцоў Сената, якія выконвацьмуць функцыі чальцоў суда прысяжных.

Абвінаваўцамі прызначаныя сем дэмакратаў з Палаты прадстаўнікоў ЗША.

Трамп абвінавачваецца паводле двух артыкулаў - ва злоўжыванні прэзідэнцкай уладай і ў стварэнні перашкод для расследавання Кангрэсу што да імпічменту. Большасць у Сенаце маюць рэспубліканцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках