4 траўня 2024, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выглядалі нярадаснымі»: Відавочца апавёў пра пасажыраў, праз якіх развярнулі самалёт «Белавія»

18
«Выглядалі нярадаснымі»: Відавочца апавёў пра пасажыраў, праз якіх развярнулі самалёт «Белавія»

Хто яны?

Як паведамлялася, учора рэйс B2 899 авіякампаніі «Белавія», які вылецеў з Менска ў Мюнхен, развярнуўся над Польшчай і прызямліўся ў аэрапорце Гародні. З самалёта вывелі шасцярых пасажыраў, іх папрасілі забраць з сабой ручную паклажу і багаж, борт абшукалі. Гэтыя шасцёра пасажыраў – хто яны?

Гэтым рэйсам у Мюнхен ляцеў чытач onliner.by Зміцер. Вось што ён апавёў пра здарэнне пасля пасадкі самалёта ў Гародні.

– Увайшлі людзі ў зялёнай форме – хутчэй за ўсё, памежнікі. Яны выклікалі некалькі пасажыраў (шасцярых: двое з адной сям'і, чацвёра – з іншай, калі не памыляюся), вывелі іх з рэчамі на вуліцу. Абшукалі месцы, дзе тыя сядзелі. <...> Пасажыраў, якім трэба было выйсці, называлі на прозвішчы. Верагодна, гэта былі муж з жонкай і іхнія бацькі, старэйшыя. Быццам бы выводзілі яшчэ чатырох людзей, але іх потым вярнулі (магчыма, яны былі з маленькімі дзецьмі, але я не ўпэўнены). Выглядалі яны нярадаснымі, што натуральна, але і ў істэрыцы не біліся. Двое былі з адным прозвішчам, чацвёра з іншым. Усе названыя людзі перад рэйсам сядзелі разам вялікай кампаніяй, па-мойму, выпілі нават кожны келіх шампанскага. Але п'янымі яны не былі.

Пасажыр самалёта ў размове з карэспандэнтам Onliner успомніў прозвішчы, якія называлі людзі ў форме: Руднік і Крыштаповіч. Вядомыя ў Беларусі прозвішчы. Іх назваў і яшчэ адзін пасажыр.

Паводле непацверджанай інфармацыі, з рэйса B2 899 былі знятыя Пётр Руднік, які са снежня 2008 года да снежня 2014 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканальнага камітэта, а таксама Міхаіл Крыштаповіч, які ўваходзіў у «савет pэспублікі».

Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне пасажыраў рэйса B2 899 пакуль няма. Авіякампанія «Белавія» і Дзяржаўны памежны камітэт ніяк не пракаментавалі тое, што адбылося.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках