26 красавiка 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі ў Шклове здалі нервы

126
У Лукашэнкі ў Шклове здалі нервы

Сем паказальных момантаў з паездкі дыктатара.

Сайт UDF.BY апавёў пра цікавыя моманты камандзіроўкі кіраўніка краіны ў Шклоў 24 студзеня, пра якія не апавяла ягоная прэс-служба.

Лайфхакі ад Лукашэнкі: што рабіць, каб цяляты не дохлі

У ходзе камандзіроўкі Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў зрываўся на крык. У тым ліку, калі заявіў пра дзеянні Расеі: «Нас ракам паставілі!»

У размове са старшынёй Шклоўскага райвыканкама Аляксандрам Цітком кіраўнік краіны зноў перайшоў на крык.

«Чаму ў цябе дохне маладняк?! Адкажы мне на пытанне! Чаму ты людзям не раздаў цялятаў, кожнаму цялятка, і ў вёсцы сказаў: калі ласка, да вясны, вось табе грошы. Калі ты ўжо не ведаеш што рабіць, чаму ты не паступіў старым дзедаўскім спосабам?» – падзяліўся лайфхакам Лукашэнка.

Пагражаў дырэктару завода кайданкамі

На дзяржаўнай тэлевізіі паказалі, як Лукашэнка звярнуўся да неназванага чыноўніка:

«Мая табе рада. Вазьмі ў яго кайданкі, пакладзі дырэктару на стол кайданкі і скажы яму: пад тую прадукцыю, якую ён вырабіць і рэалізуе на рынках – ён жа сказаў, што ў яго ёсць рынкі... Мы яму дамо зваротныя сродкі. Ён прадасць шыну і верне грошы. І кайданкі каб перад ім ляжалі».

Пра дырэктара якога прадпрыемства ішла гаворка, засталося незразумелым. Але паколькі Лукашэнка наведваў Завод газетнай паперы, то можна меркаваць, што пра яго. Паводле тэлеканала АНТ, у новую лінію прадпрыемства ўжо ўклалі амаль 70 мільёнаў еўраў, але на поўную магутнасць так і не выйшлі.

СКРЫНШОТ ВІДЭА TVR.BY

Дырэктар завода так размахваў указкай, што ў яго яе ледзь не адабралі

Дарэчы, пра дырэктара Завода газетнай паперы. Праводзячы для Лукашэнкі экскурсію па прадпрыемстве, Юрый Лука, з усяго відаць, ад нерваў вельмі актыўна карыстаўся ўказкай.

У нейкі момант чыноўнік побач нібы спалохаўся, каб чаго не здарылася, і паспрабаваў яе адабраць.

СКРЫНШОТ ВІДЭА TVR.BY

Коля Лукашэнка раніцай інфармуе бацьку – ажно да абмылак прэс-сакратаркі

Супрацоўнікам Завода газетнай паперы кіраўнік краіны апавёў, што малодшы сын штодня дапамагае яму заглыбіцца ў курс падзей:

«У мяне ёсць, хацеў сказаць малы, але які ён малы – ужо вышэйшы за мяне. Ён у інтэрнэце ўвесь час. Ён мне раніцай рана, а 7-й гадзіне, ён у школу, я на працу – за сталом сядзім, тэлевізар глядзім – ён мяне інфармуе, што там адбылося, ажно да яе (прэс-сакратаркі – заўв.) абмылак, дзе яна прэзідэнта дрэнна паказала, дзе прэзідэнта не трэба было паказваць. Потым у іх разборкі доўгія пачынаюцца – ужо без мяне».

Ледзь не выклікаў у Шклоў генпракурора, зрабіўшы агаворку

У нейкі момант ледзь не прымусілі тэрмінова вылецець у райцэнтр з Менска Аляксандра Канюка. Падчас камандзіроўкі Лукашэнка звярнуўся да падначаленых: «Скажы, каб выклікалі генпракурора на першую кропку. І напомніш мне пра генеральнага пракурора».

На шчасце для Канюка, кіраўнік краіны своечасова зразумеў, што абмовіўся: выклікаць запатрабаваў не генпракурора, а пракурора раёна. Ірыне Алданавай ён з нагоды падзяжу жывёлы асабіста заявіў, што тая «нікому не павінна даваць спуску».

СКРЫНШОТ ВІДЭА TVR.BY

Лукашэнка лічыць заробак $ 500 велізарным

Размаўляючы з супрацоўнікамі Завода газетнай паперы, кіраўнік краіны заявіў:

«Заробак у вас прыстойны. Не ведаю, куды вы грошы складаеце. Але прынамсі дай Бог кожнаму».

Просты супрацоўнік прадпрыемства ўразіў сваім разумным пытаннем

На БТ паказалі, як працаўнік Завода газетнай паперы, нягледзячы на моцнае хваляванне і дрыжакі ў голасе і руках, вымавіў звышскладанага пытанне.

СКРЫНШОТ ВІДЭА TVR.BY

Яно вартае таго, каб працытаваць цалкам:

«Мы сёння бачым, з якой працай развязваюць пытанні паліўна-энэргетычнага рэсурсу. Наша прадпрыемства вельмі энэргаёмістае. Энэргарэсурсы маюць вялікую ўдзельную вагу ў сабекошце прадукцыі. Канкураваць з іншымі вытворцамі цэлюлозна-папяровай прадукцыі вельмі складана. Ці плануецца ў найбліжэйшы час ужыць якія-небудзь захады для абароны беларускіх прадпрыемстваў і энэргетычнай бяспекі ў краіне?»

Вось такія інтэлектуалы знаходзяцца ў шэрагах простых беларускіх працоўных. Гэтаму павінен пазайздросціць увесь свет.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках