26 красавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыжскі таксіст, які спявае, стаў зоркай Сеціва

1
Рыжскі таксіст, які спявае, стаў зоркай Сеціва

Пасажыр аўто трапіў на невялікі сольны канцэрт.

Латвійскі актор Мадарс Звагуліс захоплены ўбачаным у адным са сталічных таксі. Падарожнічаючы са Старой Рыгі дадому, ён трапіў на невялікі сольны канцэрт - кіроўца таксі пачаў спяваць, піша сайт bb.lv.

У сваім мікраблогу Твітэр актор апублікаваў відэа, на якім бачна, як кіроўца таксі выконвае песню.

«Цалкам афіцыйна - гэта была найлепшая паездка на таксі са Старой Рыгі да дому.

- Якую музыку хочаце слухаць?

- Не ведаю.

- Быць можа, вам спадабалася б, калі б я спяваў?

- Вядома!

- Ну тады пачнём», - падзяліўся актор дыялогам, які папярэднічаў песні.

Адзначым, што ў каментарах людзі распавялі, што ўжо ездзілі з гэтым кіроўцам. У тыя разы ён таксама прапаноўваў ім сваю песню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках