8 траўня 2024, Серада, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай увёў агульнанацыянальныя захады для стрымлівання каронавіруса

5
Кітай увёў агульнанацыянальныя захады для стрымлівання каронавіруса

У краіне пад каранцінам знаходзяцца ўжо 18 гарадоў з агульным насельніцтвам 56 млн чалавек.

Улады КНР у сувязі з распаўсюджваннем новай небяспечнай пнеўманіі, выкліканай каронавірусам 2019-nCoV, увялі захады бяспекі для цягнікоў, самалётаў і аўтобусаў ва ўсёй краіне, паведамляе dw.com.

На грамадскім транспарце ў Кітаі паўсюдна ўсталяваныя вымяральныя станцыі для праверкі на гэта захворванне, паведамілі органы аховы здароўя КНР у суботу, 25 студзеня. Пасажыраў пры падазрэнні на інфекцыю неадкладна адпраўляюць у медыцынскія ўстановы.

У правінцыі Хубэй ад навакольнага свету ізаляваныя яшчэ 5 гарадоў. Паводле звестак мясцовых уладаў, у гэтых гарадах прыпыненая праца грамадскага транспарту, закрыты доступ да аўтамагістраляў. У выніку ў КНР фактычна знаходзяцца пад каранцінам ужо 18 гарадоў з сукупным насельніцтвам 56 млн чалавек.

Распаўсюджванне каронавіруса

У Хубэі знаходзіцца і 11-мільённы мегаполіс Ухань, адкуль пачалося распаўсюджванне каронавіруса 2019-nCoV. Паводле афіцыйных звестак, ва ўсёй краіне зарэгістраваныя ўжо амаль 1300 выпадкаў заражэння каронавірусам, з іх 41 - са смяротным зыходам.

Асобныя выпадкі інфекцыі зафіксаваныя і ў іншых краінах, у тым ліку Тайландзе, Японіі, Паўднёвай Карэі, В'етнаме і ЗША. У Еўропе першыя тры выпадкі з падазрэннем на каронавірус зарэгістраваныя ў Францыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках