9 траўня 2024, Чацвер, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новую канстытуцыю РФ прапанавалі ўключыць палажэнне аб далучэнні Беларусі і Украіны

61
У новую канстытуцыю РФ прапанавалі ўключыць палажэнне аб далучэнні Беларусі і Украіны

Прапанову ўнёс верхавод арганізацыі «Украінцы Расеі».

Адзін з сябраў камісіі па змяненні Канстытуцыі РФ, кіраўнік арганізацыі «Украінцы Расеі» Багдан Бязпалька прапанаваў уключыць у яе «права на ірэдэнту - ўз'яднанне ўсяго «рускага свету». Пра гэта ён распавёў выданню «Украина.ру».

«Мне б вельмі хацелася, каб права на ірэдэнту - уз'яднанне ўсяго «рускага свету» - было замацавана не проста ў заканадаўстве, але і ў Канстытуцыі Расеі», - падзяліўся сваім бачаннем змяненняў Канстытуцыі Расеі Багдан Бязпалька.

Ён мяркуе, што гэта дало б права Расеі ўключаць у свой склад украінскія і беларускія рэгіёны.

«Тады б любы рэгіён не толькі Украіны, але і Беларусі меў б магчымасць далучэння да Расеі на падставе гэтага палажэння Канстытуцыі, а не толькі палажэнні аб праве нацый на самавызначэнне», - заявіў Бязпалька.

Таксама ён выказаў надзею, што ў расейскай Канстытуцыі з'явяцца нормы, якія спросцяць атрыманне расейскага грамадзянства для ўкраінцаў і беларусаў.

Багдан Бязпалька з'яўляецца старшынёй праўлення агульнарасейскай грамадскай арганізацыі «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Украінцы Расеі». Разам з Бязпалька ў рабочую групу падрыхтоўкі прапаноў аб унясенні паправак у Канстытуцыю Расеі таксама уключаны старшыня грамадскай арганізацыі «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расеі» Сяргей Кандыбовіч.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках