Украіна і Грузія абвінавацілі Расею ў правакацыях на моры
3- 18.01.2020, 13:20
- 11,144
РФ перашкаджае пошукава-выратавальным аперацыям у Чорным і Азоўскім морах.
Дэлегацыі Украіны і Грузіі накіравалі скаргу ў Міжнародную марскую арганізацыю (ММА) на "супрацьпраўныя" дзеянні Расеі ў Азоўскім і Чорным морах, а таксама ў Керчанскім праліве.
Пра гэта ў суботу, 17 студзеня, паведамляе амбасада Украіны ў Вялікай Брытаніі ў сваім Facebook, піша dw.com.
Дзеянні Расеі перашкаджаюць пошукава-выратавальным аперацыям, гаворыцца ў паведамленні. Скаргу Украіны і Грузіі на гэта падтрымалі ў ЕЗ і ЗША, сказана ў паведамленні.
Раней Кіеў выказваў пратэст праз пашырэнне раёна абслугоўвання радыёстанцыяй НАВТЭКС-Новарасійск у ММА, піша РБК. Украіна тады настойвала, што аб'явы навігацыйнай інфармацыі пра бяспеку мараплаўства павінны распаўсюджвацца толькі ўкраінскай радыёстанцыяй НАВТЭКС-Бярдзянск.