30 красавiка 2024, aўторак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША разварочваюць Кітай супраць Расеі

17
ЗША разварочваюць Кітай супраць Расеі

Трамп пратаптаў свой шлях у Азію.

Пакуль мы спалі і спрабавалі перастрававаць тое, што адбылося ўчора – пасланне прэзідэнта РФ, адстаўка ўрада і новы прэм'ер, у Белым доме была падпісаная першая частка гандлёвай угоды ЗША з Кітаем. Пройдзем па найважнейшых пунктах:

1. У найбліжэйшыя два гады Кітай будзе вымушаны павялічыць набыццё амерыканскіх тавараў на $ 200 млрд. Акрамя прамысловых вырабаў і сельгаспрадукцыі, пагадненне ўключае нафту, ЗПГ і вугаль. Гэта значыць ЗША, гуляючы ў шантажыста з Галівудскага блокбастара, прымусілі Кітай набываць і выкарыстоўваць свае энэргетычныя рэсурсы, а значыць ЗША разаўе рынак збыту і інфраструктуру.

Газавозы са звадкаваным прыродным газам кардынальна мяняюць сусветную логіку транспартавання паліва: "саступіўшы" свой праект трубы ў Міжзем'і праз вайну ў Сірыі, Іран паспрабаваў развіваць паўднёвыя парты для пераарыентавання на азіяцкі рынак ЗПГ, але атрымаў наймагутнейшы ціск ад ЗША. Пакуль Расея тармозіць з ПС-2, Вашынгтон гоніць газ танкерамі на Балтыку і ў Азію, эфектыўна адсякаючы іншых гульцоў.

Планы ЗША стаць да 2024 года найбуйнейшым экспарцёрам пачынаюць спраўджвацца, у той час як у Маскве прадаўжаюць думаць у логіцы наземных трубаправодаў і звязаных з такой лагістыкай лакальных канфліктаў. ЗША перайшлі да іншай стратэгіі: ім не трэба перамагаць ва Украіне, Сірыі ці Лівіі, дастаткова абарваць трубаправод вайной і гнаць ЗПГ.

2. КНР таксама будзе набываць амерыканскае абсталяванне для АЭС.

Нават калі Расея мела значны ўплыў ва Украіне, паліттэхнолагі "Расатама" праводзілі вельмі бяздумныя акцыі пратэсту супраць выкарыстання амерыканскага ядзернага паліва, не дамогшыся якіх-небудзь поспехаў. Цяпер украінскія АЭС ужо не першы год пераходзяць на паліва з ЗША. Кітайскі рынак цяпер таксама пад амерыканцамі без усялякіх Майданаў і войнаў.

3. Да 1 красавіка Пекін здыме абмежаванні на замежную прысутнасць у страхавым сектары, і рынках каштоўных папераў.

Цяпер амерыканскія рэйтынгавыя агенцтвы змогуць выстаўляць рэйтынгі кітайскім аблігацыям у нацыянальнай валюце, амерыканскія інвестыцыі хлынуць у кітайскую прамысловасць. Праўда, амерыканцы не сталі скасоўваць уведзеныя раней мыты на кітайскі імпарт на суму $ 360 млрд. Праўда, і далейшае павышэнне пакуль не прадугледжанае.

Засцярогі амерыканскіх аналітыкаў наконт шчыльнага збліжэння Расеі і КНР знайшлі развязанне ў знешняй палітыцы ЗША: Трамп пратаптаў свой шлях у Азію, што абавязкова адаб'ецца на расейска-кітайскіх стасунках.

Тэлеграм-канал «МЕДИАТЕХНОЛОГ»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках