26 красавiка 2024, Пятніца, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-3 самых папулярных аўто ў Беларусі у 2019 годзе

15
Топ-3 самых папулярных аўто ў Беларусі у 2019 годзе
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларусы выбіраюць бюджэтныя аўто.

У 2019 года ў Беларусі сябрамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) было прададзена 64 504 новыя аўтамабілі - на 22% больш, чым у 2018-м, таксама рэкордным, годзе. Самымі прадаванымі аўтамабілямі ў краіне сталі Lada Vesta, Volkswagen Polo і Geely ATLAS, паведамляе myfin.by.

«Доля легкавых аўтамабіляў склала 93,6%, іх было прададзена 60216 штук, на камерцыйныя аўто прыйшлося толькі 6,4% ці 4288», - распавёў сябра праўлення БАА Дзмітрый Ярота.

Ён дадаў, што ў статыстыку не ўвайшлі продаж такіх марак як Lexus - 112 аўто, ZOTYE - 98 шт, а таксама частка статыстыкі па Toyota.

Самай папулярнай маркай стала Lada – 16281 прададзенае аўто (+55,3% у параўнанні з 2018 годам), на другім месцы Renault - 11895 (+5,2%), «Бронзу» ўзяў Volkswagen - 7919 (+14,2%). Следам размясціліся Geely - 6894 (+108,7%) і замкнула пяцёрку Kia - 4029 (+50,2%).

З 30 брэндаў 11 пагоршылі свае паказчыкі: самае вялікае падзенне назіралася ў Mitsubishi - мінус 53,8% і MINI - мінус 51,7%. Калі браць у разлік не долю, а колькасць, то горш за ўсіх справы ідуць у Nissan, прадаў на 1025 машын менш, і Mitsubishi, якія рэалізавалі на 207 аўто менш, чым у 2018-м.

Усяго ў Беларусі сябрамі БАА прадаваліся аўтамабілі 30 брэндаў (год таму - 33-х), але на долю 10 самых папулярных прыйшлося 92,6% рынку. «Доля 8 марак высокага цэнавага сегмента склала ўсяго толькі 3,6% - пры куплі новага аўтамабіля беларусы аддаюць перавагу бюджэтным варыянтам», - адзначыў Дзмітрый Ярота.

Ён таксама распавёў, што ў Беларусі было летась прададзена толькі 11 новых электрамабіляў двух марак. «Гэта 18 тысячныя адсотку ў долі рынку. Пакуль ён у зачаткавым стане», - падкрэсліў сябра праўлення БАА.

Паводле статыстыкі БАА, новых гаспадароў у Беларусі знайшлі таксама 122 Porsche, 50 Jaguar і 17 Maserati.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках