26 красавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе паліва

19
Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе паліва

Гэта другое падаражанне за два няпоўныя тыдні новага года.

З 12 студзеня ў Беларусі раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

– Змена коштаў на нафтапрадукты абумоўленая ростам кошту нафты, – праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

З 12 студзеня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 66 капеек, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 76 капеек, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 98 капеек, ДП – 1 рубель 76 капеек.

Гэта другое змяненне коштаў на аўтамабільнае паліва сёлета, піша tut.by. Апошні раз кошт на паліва змяняўся 5 студзеня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. У канцэрне тады растлумачылі, што паводле звестак за 2019 год кошты на маторнае паліва ў краіне ў сярэднім былі павялічаныя на 13%, у той час як сусветная каціроўка нафты за названы перыяд вырасла на 17%. У студзені 2020 года каціроўкі нафты прадаўжаюць павялічвацца, дасягаючы ў асобныя перыяды 68 даляраў ЗША.

Нагадаем, у 2019 годзе кошты на паліва мяняліся 28 разоў, на год раней – 27.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках