26 красавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узурпатар разумее толькі сілу

8
Узурпатар разумее толькі сілу
МАКСІМ ВІНЯРСКІ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Няма іншага шляху, акрамя як пакараць зло.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі:

«115 гадоў таму вінтоўкі, шаблі і нагайкі сталі адказам на петыцыю працоўных да “добрага цара”.

Але зладжаная царскімі сатрапамі бойня не дасягнула сваёй мэты. Крывавая нядзеля, замест таго каб зламаць дух супраціву, – паклала пачатак “першай расейскай рэвалюцыі”.

Здавалася б, урок выйшаў больш чым наглядным, але і сёння сустракаюцца наіўныя ці проста подлыя людзі, хто спадзяецца на “мірную дамову” з тым ці іншым самадзержцам-дыктатарам. Якія не жадаюць прызнаваць, што ўзурпатар разумее толькі сілу.

Што няма іншага шляху, акрамя як пакараць зло, даць яму адпор. Любы іншы шлях толькі зробіць цябе суўдзельнікам вытвараных злачынстваў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках