Беларускі рубель патаннеў да трох валют
4- 3.09.2019, 14:30
- 14,468
Даляр, еўра і расейскі рубель падаражэлі.
На Беларускай валютна-фондавай біржы 3 верасня прайшлі чарговыя таргі валютамі, піша tut.by.
Даляр вырас на BYN 0,0141 - да 2,119 рубля.
Еўра падаражэў на BYN 0,0054 - да 2,3176 рубля.
Расейскі рубель умацаваўся на BYN 0,0067 - да 3,167 рубля за 100 расейскіх рублёў.
У курсаўтварэнні Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае рэжым зменлівага курсу.