26 красавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі падаражэе бензін

8
Заўтра ў Беларусі падаражэе бензін

Паліва падаражэе на капейку.

З 29 верасня 2019 года раздробныя кошты на АЗС зноў павялічваюцца. «Белнафтахім» тлумачыць гэта неабходнасцю падтрымання фінансавага стану НПЗ.

У канцэрне паведамляюць, што на працягу верасня гэтага года сярэдняя каціроўка нафты паводле ацэнцы склала 63 даляры ЗША за барэль і павялічылася ў параўнанні са жніўнем гэтага года на 6,6%. З улікам росту каціровак нафты і змены курсу нацыянальнай валюты для беларускіх НПЗ кошт нафты вырас на 7%.

З нядзелі, 29 верасня, раздробныя цэны на АЗС павялічваюцца на 1 капейку.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,58 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,68 руб., АІ-98-К5-Еўра - 1,90 руб., ДТ - 1,68 руб.

Але для аўтаўладальнікаў ёсць і добрыя навіны. Мінфін распрацоўвае законапраекты, згодна з якімі дарожны збор адвяжуць ад працэдуры праходжання тэхагляду. Мяркуецца, што новаўвядзенні запрацуюць на пачатку наступнага года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках