26 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Беларусі на «Оскар» паедзе фільм пра жаночую калонію

1
Ад Беларусі на «Оскар» паедзе фільм пра жаночую калонію
Кадры з фільма «Дэбют»

92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» пройдзе 9 лютага ў Лос-Анджэлесе.

На кінапрэміі «Оскар» Беларусь будзе прадстаўлена дакументальным фільмам «Дэбют», зняты ў 2017 годзе рэжысёркай Настассяй Мірашнічэнкай. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на Нацыянальны оскараўскі камітэт.

Сакратар Беларускага оскараўскага камітэта, прадусар Валерый Дмітрачэнка распавёў, што ўсяго былі пададзеныя тры заяўкі. Акрамя фільма «Дэбют» прэтэндавалі карціны «Унутры сябе» Сяргея Талыбава і «Кадыш» Канстанціна Фамы.

«Наш камітэт прыняў пастанову аб тым, што Беларусь на «Оскары» будзе прадстаўляць дакументальны фільм «Дэбют», які распавядае пра тэатр у жаночай калоніі. Карціну прапанавана намінаваць у катэгорыі «Найлепшы замежны фільм», - растлумачыў Дмітрачэнка.

Згодна з умовамі адбору, трэба было прадставіць поўнаметражны гульнявы, дакументальны або анімацыйны фільм працягласцю не менш за 40 хвілін. Арыгінальныя запісы дыялогаў, а таксама гатовы фільм павінны быць пераважна на беларускай або расейскай мовах. Фільм павінен быў быць выпушчаны ў камерцыйны пракат з 1 кастрычніка 2018 да 30 верасня 2019 года і паказвацца не менш за 7 дзён запар.

92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» пройдзе 9 лютага 2020 года ў Лос-Анджэлесе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках