Рынак працы ЗША: хто і дзе больш за ўсіх зарабляе
3- 23.09.2019, 16:26
- 14,361
Тэхналагічныя кампаніі ЗША ў топе рэйтынгу, пры гэтым больш за ўсё зарабляюць у Амерыцы лекары.
Palo Alto Networks, якая займаецца кібербяспекай, узначаліла рэйтынг кампаній з самымі высокімі заробкамі.
Пра гэта піша Fortune са спасылкай на кампанію Glassdoor, якая займаецца даследаваннямі на рынку працы, паведамляе «УНІАН».
Агулам спецыялісты кампаніі за год зарабляюць $170 929, што больш чым утрая перавышае сярэдні базавы аклад у ЗША - $53 950.
Першая дзясятка рэйтынгу выглядае так:
Palo Alto Networks: $170 929
Nvidia: $170,068
Twitter: $162 852
Gilead Sciences: $162 210
Google: $161 254
VMware: $158 063
LinkedIn: $157 402
Facebook: $152 962
Salesforce: $150 379
Microsoft: $148 068
Пры гэтым у даследаванні, гаворыцца, што самая высокааплатная праца ў Амерыцы не ў галіне тэхналогій, а ў сферы аховы здароўя. Больш за ўсё зарабляюць лекары. Іх сярэднегадавы заробак складае $193 415 (летась ён быў трохі вышэйшы - $195 842).
Топ-10 самых высокааплатных працоўных месцаў у ЗША на 2019 год:
Лекар $193 415
Кіраўнік аптэкі $144 768
Стаматолаг $142 478
Фармацэўт $126 438
Архітэктар $122 585
Карпаратыўны дарадца $117 588
Мэнэджар у распрацоўцы праграмнага забеспячэння $114 163
Памочнік лекара $113 855
Карпаратыўны кантралёр $113 368
Распрацоўшчык праграмнага забеспячэння $109 809
У даследаванні гаворыцца, што некаторыя з гэтых высокааплатных месцаў, напрыклад, звязаныя з аховай здароўя, патрабуюць шматгадовай адукацыі, у той час як для іншых пасад важны досвед, напрыклад, у сферы тэхналогій і фінансаў. Работнікі з такімі ведамі і досведам запатрабаваныя, што адбіваецца на ўзроўні заробкаў.
Glassdoor склала спісы па прадпрыемствах і заробках на падставе звестак, атрыманых з 1 ліпеня 2018 года да 30 чэрвеня 2019 года.
У жніўні Fortune прадставіў рэйтынг самых хуткарослых кампаній свету. Сёлета яго ўзначаліла кітайская сацыяльная сетка Momo са шматмільённай аўдыторыяй. Другі год запар у спісе расце колькасць тэхналагічных кампаній, а дамінуючая некалі энэргетычная галіна нарошчвае адставанне.