5 траўня 2024, Нядзеля, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Беларусь і Кітай распрацоўваюць магутную зброю

44
Лукашэнка: Беларусь і Кітай распрацоўваюць магутную зброю

Менск і Кітай ужо стварылі ракету сярэдняй далёкасці.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прыёму сёння з дакладам старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Рамана Галоўчанкі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля разрыву Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці Беларусь апынулася ў цэнтры ўвагі.

«Гаворка ідзе пра тое, што мы таксама ў гэтым катле, гарачым палітычным пункце не можам не звяртаць увагу на гарантаванне сваёй бяспекі. Свет, на жаль, не стаў больш бяспечным. Мы гэта бачым і, вядома, павінны ўжываць пэўныя захады», - заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка спытаў, як цяпер развіваюцца прадпрыемствы, па якіх ім даваліся асобныя даручэнні. Гаворка, напрыклад, ішла аб 558-м авіярамонтным заводзе ў Баранавічах, Аршанскім авіярамонтным заводзе, кампаніі «Тэхніка сувязі» ў Барані. «Даручэнне было не адно. Асабліва калі мы глядзелі новыя сістэмы ўзбраенняў. Як рэалізуюцца гэтыя даручэнні? Яны ў асноўным звязаныя не толькі з аднаўленнем дзейнасці існых прадпрыемстваў. Яны звязаныя з выпускам найноўшых узораў узбраення, якія мы здольныя сёння ствараць», - адзначыў ён.

Асобна ён пацікавіўся развіццём ракетабудаўнічай галіны. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі ўжо стварылі ракету сярэдняй далёкасці, цяпер у планах распрацаваць яшчэ больш магутную зброю.

«Размова ішла аб павелічэнні далёкасці, магутнасці гэтых ракет на падставе той базы, якая ў нас існуе, досведу нашых партнёраў, перш за ўсё Кітайскай Народнай Рэспублікі, з якой мы актыўна супрацоўнічаем у галіне ракетабудавання. Хацелася б ведаць, як тут прасоўваюцца пытанні і развязваюцца тыя задачы, якія былі пастаўленыя», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках