5 траўня 2024, Нядзеля, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачынаюць уключаць ацяпленне

2
У Менску пачынаюць уключаць ацяпленне

Ацяпленне ўключылі ў дзіцячых садках, школах і лякарнях.

З раніцы панядзелка чытачы паведамляюць у рэдакцыю tut.by, што ў дзіцячых садках Менску пачалі ўключаць ацяпленне.

Пастанова аб пачатку ацяпляльнага сезона прынятая, пацвердзілі журналістам у Менгарвыканкаме. З 23 верасня цяпло сталі падаваць у сацыяльныя аб'екты, з 24 верасня стартуе ацяпляльны сезон у жылым фондзе. Падключыць усе дамы плануюць за пяцідзённы тэрмін.

Як нагадвае агенцтва "Мінск-навіны", ацяпленне ўключаецца за некалькі этапаў. Першымі цяпло пачынаюць атрымліваць медыцынскія ўстановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя навучальныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі. Там батарэі становяцца цёплымі, калі сярэднедзённая тэмпература паветра на дварэ цягам 5 дзён трымаецца на ўзроўні +10°С і ніжэй.

Пры сярэднядзённай тэмпературы цягам 5 дзён +8°C і ніжэй цяпло падаецца ў жылфонд, інтэрнаты, гатэлі, навучальныя ўстановы, басейны, агульнагарадскія лазні, тэатры. Трэцяя група спажыўцоў - грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя аб'екты. Туды падаваць цяпло пачынаюць на ўзгадненне з энэргазабеспячальнымі арганізацыямі пры ўмове наяўнасці пашпарта гатоўнасці або акта праверкі гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд і пасля пачатку ацяплення жылых дамоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках