5 траўня 2024, Нядзеля, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя пікеты «Еўрапейскай Беларусі»: месцы і час правядзення

Новыя пікеты «Еўрапейскай Беларусі»: месцы і час правядзення

Пікеты актывістаў грамадзянскай кампаніі вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і з сімволікай ЕЗ.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прадаўжаюць збор подпісаў для далейшага ўдзелу ў «парламенцкай кампаніі».

Сёння перадвыбарчыя пікеты пройдуць у Менску, Берасці, Светлагорску, Воршы, Бабруйску, Маладзечне, а таксама ў некалькіх населеных пунктах Слонімскага раёна, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Месца і час правядзення пікетаў у Менску:

- Цэнтральны ўваход у краму ГУМ: 12.30 - 18.00,

- станцыя метро «Уручча», выхад у бок мікрараёна «Уручча 3»: 14.00 - 18.30,

- станцыя метро «Акадэмія навук», выхад у бок крамы «Акадэмкніга»: 14.30 - 19.00,

- станцыя метро «Пушкінская», выхад да кінатэатра «Аўрора»: 14.00 - 18.00.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і з сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках