26 красавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Я хачу, каб і Нямеччына, і Францыя, і ЕЗ дапамагалі Украіне

2
Трамп: Я хачу, каб і Нямеччына, і Францыя, і ЕЗ дапамагалі Украіне

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў пытанне ваеннай дапамогі Кіеву.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказаў на пытанні журналістаў пра ваенную дапамогу Украіне.

"На пытанне, чаму ён адклаў ваенную дапамогу Украіне, Трамп адказаў, што гэта не мае ніякага дачынення да сямейства Байдэнаў", – паведамляе амерыканскае выданне Fox News (пераклад – pravda.com.ua).

Пры гэтым Трамп падкрэсліў: "Я хачу, каб і Нямеччына, і Францыя, і Еўрапейскі звяз укладвалі грошы. І я нічога не затрымліваў. Мы выплацілі ваенную дапамогу, наколькі мне вядома".

Нагадаем, што кангрэсмэны Палаты прадстаўнікоў падтрымалі пастанову вылучыць Украіне 250 мільёнаў даляраў на ваенную дапамогу.

У канцы жніўня Трамп даручыў сваёй камандзе ў нацыянальнай бяспецы перагледзець праграму фінансавання сістэмы бяспекі ва Украіне. Затрымка абумовіла крытыку з боку Кангрэсу.

Washington Post пісала, што адміністрацыя Трампа прыпыніла дапамогу, каб аказаць ціск на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з мэтай аднаўлення карупцыйнага расследавання ў дачыненні да былога віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна і ягонага сына.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках