26 красавiка 2024, Пятніца, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Омску прайшоў ператрус у каардынатаркі штаба Навальнага

У Омску прайшоў ператрус у каардынатаркі штаба Навальнага
ШТАБ АЛЯКСЕЯ НАВАЛЬНАГА Ў ОМСКУ

Актывістка днямі вярнулася з Санкт-Пецярбурга.

У Омску паліцыянты прыйшлі з ператрусам да каардынатаркі штаба Аляксея Навальнага Вольгі Картаўцавай. Пра гэта апазіцыйны палітык паведаміў у твітэры, паведамляе Радыё Свабода.

Раней Картаўцава паспела патэлефанаваць і паведаміць, што да яе ў кватэру звоніць паліцыя, пасля гэтага сувязь абарвалася. Актывістка днямі вярнулася з Санкт-Пецярбурга, дзе дапамагала з назіраннем на выбарах.

У омскім штабе ўдакладнілі, што пасля ператрусу ў Картаўцавай канфіскавалі тэлефон, а яе адвезлі ў Следчы камітэт, дзе дапыталі ў якасці сведкі.

12 верасня праваахоўныя органы зладзілі ператрусы ва ўсіх штабах Аляксея Навальнага ў 43 рэгіёнах краіны. У агульнай колькасці Басманны суд Масквы выдаў 94 пастановы пра ператрус у рамках справы Фонду барацьбы з карупцыяй пра "адмыванне грошай". Пры гэтым, як напісаў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы "Агора" Павел Чыкаў, многія ператрусы праводзіліся без санкцыі суду як тыя, што не церпяць адкладаў. Банкаўскія рахункі некаторых супрацоўнікаў рэгіянальных штабоў Навальнага заблакавалі.

3 жніўня Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу супраць Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага. Паводле версіі следства, супрацоўнікі ФБК і асобы, якія маюць дачыненне да ягонай дзейнасці, у перыяд са студзеня 2016 да снежня 2018 года «атрымалі буйную суму грошай у рублях і замежнай валюце, якую "трэція асобы" ўнеслі праз банкаматы на разліковыя рахункі некалькіх банкаў». У ФБК усе абвінавачванні адмаўляюць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках